Свет33

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну

Блогера, які сістэматычна крытыкуе расійскае Мінабароны за дрэннае вядзенне вайны, жорстка затрымалі на свяце ў пачатку кастрычніка.

Фота з тэлеграм-канала «Трынаццаты»

Ягора Гузенку 5 кастрычніка жорстка затрымалі на вуліцы ў Новапаўлаўску Стаўрапольскага краю Расіі проста падчас канцэрту з нагоды Дня горада.

На відэа, якое завірусілася ў сеціве, Гузенка, якога паклалі тварам у асфальт, успамінае ўсе вядомыя яму не зусім цэнзурныя словы. 

Спачатку паведамлялася, што яго затрымалі па адміністратыўцы за наркотыкі. Потым стала вядома, што блогера абвінавачваюць у нападзе на паліцэйскага. Аднак да суда справа, мяркуючы па ўсім, не дойдзе.

Сёння канал «Трынаццаты» паведаміў, што суд задаволіў прашэнне Гузенкі аб адпраўцы на фронт. Z-блогер заключыў кантракт з Мінабароны і паедзе на вайну ў складзе штурмавога падраздзялення.

Ягор Гузенка ўдзельнічаў у вайне з Украінай з самага яе пачатку ў 2014 годзе, ваюючы на Данбасе. Аднак, вяртаючыся ў Расію, паводзіў сябе далёка не ціха, з-за чаго ў яго ўзнікалі праблемы.

Вядома, што ў 2022 годзе Гузенка ўжо знаходзіўся пад хатнім арыштам, але парушыў меру стрымання і самавольна паехаў на вайну з Украінай, пасля чаго быў абвешчаны ў федэральны вышук.

А затрымалі яго восенню 2021 года ў Санкт-Пецярбургу пасля бойкі з трыма мужчынамі. Блогер тады заяўляў, што адбіваўся ад іх з аэразольным пісталетам, а ў аддзеле паліцыі, куды яго даставілі, прабіў сцяну, спрабуючы зняць кайданкі.

У блогера амаль 300 тысяч падпісчыкаў, і ён адзін з тых расійскіх ваенкораў, якія, хоць і паслядоўна прытрымліваюцца шавіністычнай і антыўкраінскай пазіцыі, але могуць жорстка крытыкаваць і расійскіх вайскоўцаў, і цывільныя ўлады, закранаючы прынамсі ўскосна нават самога Пуціна. Не так даўно Гузенка, напрыклад, адразу ў некалькіх пастах праводзіў думку, што «здраднікі сядзяць у Крамлі».

Каментары3

  • стекловата
    16.11.2024
    Земля бетоном
  • Ганьба
    16.11.2024
    Ад 13-га да 200-га адзін крок
  • анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна ....
    16.11.2024
    Дело движется к концу, Моль летает по дворцу, Какая боль, какая боль, Весь мир плюёт на эту моль! Ждём дистанционную швабру, для повышения духовноскрепности в Швабростане 🇷🇺

    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
    ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
    маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
    ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Бальшіцкі джыхад , акупацыя БНР
    , вайна з Польшай , Эстоніей , Фінляндыей, Галадамор, рэпрэсіі, Курапаты, генацыд,
    Новая эмпэрыя , алеграхі, карупцыя , эмперыялізм ...І нaрэшце захоп 1/3 Азербалджана, Молдовы, Грузіі , анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна ....

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →