Новая небяспечная тактыка Расіі: разам са смяротнымі дронамі яна адначасова запускае беспілотнікі-прынады
На радары немагчыма адрозніць, якія з дронаў нясуць сапраўдныя бомбы.
Завод у Расійскай асаблівай эканамічнай зоне «Алабуга» нядаўна пачаў выпускаць тэрмабарычныя беспілотнікі разам з прынадамі, паведамляе агенцтва Associated Press.
Тэрмабарычныя боегалоўкі ствараюць віхор высокага ціску і тэмпературы, які можа пранікаць скрозь тоўстыя сцены. Яны высмоктваюць увесь кісларод на сваім шляху і маюць страшную рэпутацыю з-за траўмаў, якія наносяцца нават за межамі першапачатковага месца выбуху: паражэнне лёгкіх, вачэй, пашкоджанне мозгу.
Гэты тып боепрыпасаў можа разбурыць велізарны будынак.
Са слоў чалавека, знаёмага з расійскай вытворчасцю беспілотнікаў, Расія распрацавала план прынад у канцы 2022 года і дала яму кодавую назву — «Аперацыя «Ілжывая цэль».
Ідэя ў тым, каб запусціць узброеныя дроны разам з дзесяткамі прынад, часам набітых анучамі або пенапластам, якія на радары немагчыма адрозніць ад тых, што нясуць сапраўдныя бомбы. Такім чынам, украінскія войскі павінны за долі секунды прымаць рашэнне аб тым, як траціць абмежаваныя рэсурсы, каб выратаваць жыцці і захаваць крытычна важную інфраструктуру.
Тэрмабарычныя дроны ўпершыню былі выкарыстаныя летам. Па ацэнках украінскага эксперта па электроніцы Сяргея Бяскрэстнава, цяпер гэтыя дроны складаюць ад 3% да 5% усіх беспілотнікаў, якія прымяняюцца супраць Украіны.
Дроны-прынады, як лічыцца, складаюць больш за палову беспілотнікаў, якія запускаюць па Украіне. Але паколькі радар не можа адрозніць узброены беспілотнік і дрон-пустышку, Украіна не можа дазволіць сабе прапусціць што-небудзь.
Тактыка расійскіх беспілотнікаў з часам удасканальвацца. Цяпер пасля таго, як беспілотнікі зрасходуюць сілы СПА, за імі часта ідуць больш магутныя ракеты.
Нават дроны-прынады могуць быць карысныя Расіі. Калі на іх камера прамой трансляцыяй, гэта дазваляе вызначаць месцазнаходжанне сродкаў супрацьпаветранай абароны Украіны і перадаваць інфармацыю ў Расію ў апошнія моманты эксплуатацыі дрона.
Сумесная вытворчасць беспілотнікаў — адных для дастаўкі бомбаў, іншых для адцягнення ўвагі — эканоміць ваенныя сродкі Расіі. Вытворчасць дронаў-прынад пачалася раней у гэтым годзе, і цяпер завод выпускае каля 40 больш танных няўзброеных беспілотнікаў у дзень і каля 10 узброеных, кошт якіх ацэньваецца ў 50 000 даляраў, а вытворчасць займае больш часу, па словах чалавека, знаёмага з расійскай вытворчасцю беспілотнікаў.
Рухавікі і электроніка для ўзброеных «шахедаў» і дронаў-прынад — гэта сумесь кітайскага і заходняга імпарту, згодна з фрагментамі, якія Associated Press убачыла ва ўкраінскай вайсковай лабараторыі. Без іх беспілотнікі не змогуць лётаць. Нягледзячы на амаль трохгадовыя санкцыі, Масква ўсё яшчэ можа пастаўляць запчасткі — у асноўным з Кітая і праз трэція краіны Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу.
Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае
«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам
«Ён заляцеў проста ў яе акно». Гісторыя 14-гадовай Марыі з Кіева, якую забіў расійскі дрон
Мінімум 12 шахедаў за ноч у Беларусь, два прапалі, адзін даляцеў да Рэчыцы
Каментары