Свет

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі зацвердзіла вынікі парламенцкіх выбараў. Згодна з канчатковым пратаколам, уладная партыя «Грузінская мара» атрымала перамогу, набраўшы амаль 54% галасоў і забяспечыўшы сабе 89 месцаў з 150 у парламенте, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода

«Кааліцыя за змены» атрымлівае 19 мандатаў, «Адзіны нацыянальны рух» — 16, «Моцная Грузія» — 14, «За Грузію» — 12 дэпутацкіх мандатаў.

На заключным пасяджэнні камісіі адбылася сварка паміж старшынёй ЦВК Георгіем Каландарышвілі і прадстаўніком апазіцыйнай партыі «Адзінства — Нацыянальны рух» Давідам Кіртадзэ.

Кіртадзэ запытаў магчымасць выступіць, але пасля заканчэння рэгламентаванага часу для выступлення Каландарышвілі адключыў мікрафон. У разгар канфлікту Кіртадзэ выліў на Каландарышвілі чорную вадкасць, верагодна, фарбу. Пасяджэнне камісіі было прыпынена.

Праз некаторы час старшыня ЦВК працягнуў пасяджэнне з павязкай на воку.

Па інфармацыі апазіцыі і няўрадавых арганізацый, на выбарах 26 кастрычніка не была забяспечана таямніца галасавання — бюлетэні прасвечваліся, і з адваротнага боку былі бачны пазнакі маркераў.

Адначасова з пасяджэннем каля сцен будынка ЦВК праходзіла акцыя пратэсту. Аб правядзенні акцыі пратэсту раней абвясцілі частка апазіцыі, грамадзянскія арганізацыі і студэнты. Пратэстоўцы патрабуюць правесці паўторныя выбары.

Міжнародная супольнасць заклікае Тбілісі да аб'ектыўнага расследавання спрэчных вынікаў выбараў для праверкі падазрэнняў у фальсіфікацыях.

Каментары

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА10

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы1

Папулярны сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным прызналі «экстрэмісцкім»3

Што Пуцін сказаў Шольцу? Версія Крамля3

На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма3

Шольц сазваніўся з Пуціным — дэталі размовы9

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы46

Пасажыры селі ў новыя аўтобусы МАЗ у Віцебску і «перанесліся» ва Уфу. Як так выйшла?6

Стрыжак: У новай атацы ў полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА10

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →