У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам
У Мінску на Гікала, 1 адкрыўся новы рэстаран-галерэя, у якім спалучаюцца незвычайны інтэр'ер і цікавае меню. Ва ўстанове можна ўбачыць старадаўнія рэчы: піяніна XVIII стагоддзя і аканіцы з Магілёўскай губерні, а таксама сталы, зробленыя з матрацаў, піша Citydog.
Блогерка MamaGo паказала ў Instagram, як выглядае антуражны рэстаран «Галерэя» на Гікала, 1. Установа падзелена на некалькі зон: пярэдні пакой, майстэрню, кабінет, гасціную і спальню, дзе сталы зробленыя ў выглядзе ложкаў з коўдрамі. Рахункі падаюць у старых кнігах — гэта частка канцэпцыі.
Меню складаецца са знаёмых страў, але, па словах блогеркі, з незвычайнымі акцэнтамі і спалучэннямі. Таксама прапануюць сэты па фіксаванай цане.
А адна з фішак рэстарана — спосаб выкліку афіцыянта. На стале стаіць свечка і пачак запалак: каб зрабіць заказ, трэба запаліць свечку.
Каментары