Грамадства7070

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Свежае фота Марыі Калеснікавай з усмешкай на твары выклікала шаленства ў апазіцыйных блогераў-канспіролагаў. Яны сышліся з ананімнымі пралукашэнкаўскімі тэлеграм-каналамі ў магчымасці паздзекавацца з палітзняволенай. Гэтыя ж наратывы распаўсюджваюць у сацсетках (пераважна ў фэйсбуку) акаўнты, пераважна падпісаныя выдуманымі імёнамі. Што яны хочуць даказаць?

Спачатку сцісла нагадаем перадгісторыю.

Марыя Калеснікава, кіраўніца штаба Віктара Бабарыкі, знаходзіцца ў зняволенні з 7 верасня 2020 года, калі парвала пашпарт пры спробе гвалтоўна вывезці яе з Беларусі ва Украіну. Ёй прысудзілі 11 гадоў зняволення. У другой палове 2022 года Калеснікаву перавялі з СІЗА ў гомельскую калонію.

28 лістапада 2022 года Марыя трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы. Пасля гэтага да яе на 10 хвілін пусцілі тату.

У лютым 2023 для Калеснікавай увялі рэжым поўнай ізаляцыі — сваякі не атрымліваюць лісты ад яе, не пускаюць і адваката. Паўтара года родныя маглі толькі здагадвацца, ці жывая Марыя.

12 лістапада 2024 года да Калеснікавай у другі раз пусцілі тату — разам з Раманам Пратасевічам.

Да якіх высноваў прыйшлі канспіролагі і чаму большасць іх ідэй — спроба маніпуляваць грамадскай думкай? Давайце разбірацца.

«Калеснікаву ніхто ніколі не бачыў у турме»

Гэта хлусня. У СІЗА на вуліцы Валадарскага яна сядзела ў адзіночнай камеры, каля якой быў абсталяваны дадатковы пост. Суседак у яе не было, але Марыю бачылі ў калідорах, калі яе вадзілі да следчага ці адваката.

У калоніі яна спачатку была ў атрадзе з іншымі зняволенымі і хадзіла з імі на працу. З цягам часу Калеснікаву сталі ўсё часцей адпраўляць у штрафны ізалятар. Пасля гэтага, па словах яе былых суседак, Марыю ізалявалі — перавялі ў памяшканне камернага тыпу. Усе далейшыя згадванні пра яе — сітуацыі, калі нехта з асуджаных здалёк убачыў Калеснікаву, напрыклад, у медчасці. Размаўляць пры гэтым з ёй забаронена.

Цяперашняе фота было зроблена ў памяшканні медчасці гомельскай калоніі, былыя палітзняволеныя пазналі антураж.

«Насамрэч Калеснікава знаходзіцца ў санаторыі ці на спецдачы КДБ, а не ў турме»

Ніводнага канкрэтнага сведчання ад нейкага чалавека аб тым, што за апошнія паўтара года Марыю кудысьці вывозілі і ўтрымлівалі ў іншым месцы, няма.

Аналагічныя плёткі распаўсюджваюцца і пра іншых палітычных лідараў, у дачыненні якіх уведзены рэжым інкамунікада.

«У Калеснікавай касметыка і модная прычоска»

Зняволеныя ў ШІЗА і ПКТ не маюць магчымасць нафарбавацца касметыкай. Стрыжка для іх таксама недасяжная.

Ці з’яўляецца праблемай дазволіць Калеснікавай зрабіць макіяж і пастрыгчыся перад прыходам гасцей? Ніякай. Відавочна, што прапаганда спрабуе стварыць больш прэзентабельную карцінку. Напрыклад, пры здымках у мужчынскіх калоніях у Шклове і Бабруйску зняволеных запісвалі ў памяшканнях з самым свежым рамонтам.

«У Калеснікавай на руцэ смарт-гадзіннік»

Зняволеныя ў атрадах і ў памяшканні камернага тыпу маюць магчымасць насіць наручны гадзіннік. На час знаходжання ў штрафным ізалятары яго адбіраюць.

У Марыі не смарт-гадзіннік, а звычайны электронны.

«Ці ўсе палітвязні двойчы сустракаюцца са сваім бацькам?»

Не ўсе. У розных калоніях сістэма спатканняў палітвязняў з роднымі працуе па-рознаму. Недзе атрымаць дазвол на доўгатэрміновае спатканне (хаця б на адзін дзень!) увогуле немагчыма. Недзе даюць спатканне на дзень — у тым ліку і статусным, медыйным палітвязням, — але адмаўляюць у спатканні на два-тры дні, як у прынцыпе прадугледжваецца законам. Ёсць шчасліўчыкі, якія хадзілі і на тры дні.

Кароткатэрміновыя спатканні — некалькі гадзін размовы па тэлефоне праз шкло — даюць яшчэ прасцей.

Аднак сем’і палітвязняў у цяперашніх рэаліях імкнуцца не публічыць ніякія свае прыватныя абставіны — каб не зрабіць горш.

Відавочна, што да палітыкаў кшталту Калеснікавай падыход персанальны, а не па агульнай працэдуры. Першае яе спатканне з татам — дзесяціхвілінная размова ў бальніцы пасля аперацыі — увогуле не апісваецца як з’ява ў заканадаўстве. Выглядае, што і цяперашняя сустрэча не адпавядае ніякім нормам. Гэта рашэнне зверху, выкліканае пытаннем карэспандэнта BBC і рэакцыяй Аляксандра Лукашэнкі на яго.

«Калеснікава на фота не важыць 45 кілаграмаў»

Так, не важыць, і гэта добра.

Інфармацыя пра вагу Марыі ад пачатку выклікала сумневы — як згадвалася вышэй, ніхто з вязняў не можа камунікаваць з ёй, а значыць, не можа і спытаць і пра стан здароўя. Максімум — ацаніць знешні выгляд на вока, што не дае ніякай гарантыі дакладнасці

«А чаму яна ўсміхаецца?»

Застаецца толькі парадавацца за моцнага чалавека, які знаходзіць сілы на ўсмешку нават у такіх абставінах.

Каментары70

  • Беларус
    13.11.2024
    Сумневаў не было, А Вячорка адзін у цэлым свеце?
  • Аляксандр
    13.11.2024
    Морду набіў бы такім каментатарам
  • Улыбка Марии
    13.11.2024
    Мария умница! Настоящий лидер! У меня за это время от стрессов 2020-2024 г и соответственно проблем с ЖКТ, уже четыре зуба испортилось, а пятый вообще вырвали. А Мария сияет улыбкой, после язвы желудка и пыток в ПКТ.
    Так я-то на диете постоянно и на таблетках и врачах, а ей и передачи запрещены, и инкомуникадо и никакого мед.обслуживания.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →