Грамадства77

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай

Згодна з парадамі Лукашэнкі не хочуць жыць нават яго прапагандысты.

Скрыншот сторыс Дар'і Рачко

На абласных «Дажынках» у Клімавічах Лукашэнкаў зноў пачаў скардзіцца на беларусаў. Маўляў, «рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць, а трэба насіць сваё. І прывучаць дзяцей да гэтага».

Прыкладна ў той жа час самая маладая зорка беларускай прапаганды Дар’я Рачко (якой сёлета нехта наліў клей у замок дзвярэй) пахвалілася ў інстаграме пакупкай, якая яе вельмі ўсцешыла. А набыла яна туалетную ваду Versace Bright Crystal.

«Калі мяне пытаюць, на што я патраціла ўсе свае грошы, — напісала Дар’я. І дадала: — Нішто так не радуе, як догляд сябе».

Дарэчы, у Беларусі ёсць свой брэнд, які робіць парфуму — Dilis. Іх прадукты каштуюць адчувальна танней. У папулярнай сетцы «Залаты яблык» туалетную ваду Dilis прадаюць ад 18 рублёў за 100 мілілітраў.

За 30 мілілітраў Versace Bright Crystal у краме просяць каля 177 рублёў (гэта, сцвярджаецца, са зніжкай, звычайная цана — 235 рублёў).

І гэта не адзіны прыклад, калі наратывы прапаганды не супадаюць з жыццём, да якога імкнецца лукашэнкаўская эліта.

Вядучая БТ Марыя Багатыр, якая цяпер вядзе і «Марафоны адзінства» ў розных гарадах краіны, падчас адпачынку ў Катары расказвала пра шопінг у City Centre Doha Mall, дзе можна набыць рэчы такіх сусветна вядомых брэндаў як Louis Vuitton, Gucci, Dior (і «іншую гадасць», калі цытаваць Лукашэнку).

Дар’я Ганчарэвіч, уладальніца тытула «Міс Беларусь — 2021» і актыўная ўдзельніца розных праўладных мерапрыемстваў, любіць адпачываць у Еўропе і фатаграфавацца на фоне буцікоў Prada, Gucci і Louis Vuitton.

Каментары7

  • Dilis
    16.11.2024
    Кто бы сомневался
  • даведка
    16.11.2024
    Даша Рачко из-за превратностей судьбы продалась режиму за Versace Bright Crystal.
  • Простая формула
    16.11.2024
    Л: лукашизм = лицемерие

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА15

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне2

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга41

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў1

Не толькі Нацбанк. Узламаны рэспубліканскі партал электронных рахункаў-фактур1

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА15

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →