Гэта дзень летняга сонцастаяння.
Сонца ў Мінску ўзышло ў 04:37, будзе ў зеніце ў 13:11, а спусціцца за небасхіл у 21:45.
Даўжыня дня складзе 17 хвілін 07 секундаў.
Калі казаць навуковымі тэрмінамі, летняе сонцастаянне — гэта момант, калі сонца ў Паўночным паўшар'і трапляе ў самы паўночны яго пункт. Адпаведна зімовае сонцастаянне адбываецца 20 ці 21 снежня.
Ноч на 22 чэрвеня будзе самай кароткай.
Пасля летняга сонцастаяння дні будуць станавіцца карацейшымі, а ночы — даўжэйшымі.
Толькі што сёння будзе вельмі горача. Па краіне да +31°С, у Мінску да +30°С, прычым вечарам да +25°С.
Каментары