Яны ўжылі камбінаваны ўдар. Прычым дроны былі запушчаныя як з паўднёвага, так і з паўночнага кірункаў.
Чатырма самалётамі стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС ажыццёўлена чатыры пускі крылатых ракет Х-101/Х-555 з Каспійскага мора. Адну з ракет удалося знішчыць, астатнія трапілі ў прамысловыя аб'екты Днепрапятроўскай вобласці.
Іранскія «Шахеды» праціўнік запускаў з паўночнага і паўднёвага кірункаў. Усе 20 ударных дронаў знішчаныя сіламі і сродкамі Паветраных сіл у зонах адказнасці паветранага камандавання «Поўдзень» і «Усход».
Акрамя таго, знішчаны варожы БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню, які ажыццяўляў паветраную разведку на ўсходнім кірунку.
У Адэсе ноччу некалькі разоў раздаваліся гучныя выбухі, паведамлялася аб працы СПА.
Паводле звестак прадстаўніка Адэскай вобласці Сяргея Братчука, расійскія вайскоўцы ўначы атакавалі рэгіён, папярэдне, 13 дронамі-камікадзэ тыпу «Шахед». Сіламі СПА былі знішчаны ўсе паветраныя цэлі.
Таксама ноччу вораг зноў атакаваў Крывы Рог ракетамі, ёсць траплянне ў два прамысловыя прадпрыемствы.
Раненне атрымаў 38-гадовы мужчына. Ён шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці, піша «РБК-Украіна».
На прадпрыемствах узніклі пажары, якія ратавальнікі ўжо патушылі. Ёсць істотныя разбурэнні вытворчых збудаванняў, разбіты газаправоды, знішчаны шынамантаж і аўтобус.
Старшыня Днепрапятроўскай абласной рады Мікалай Лукашук адзначыў, што ў выніку ракетнага ўдару пашкоджанні атрымала два дзясяткі аўтобусаў.
Абломкі збітай ракеты пашкодзілі аўтамабіль.
У небе над Днепрапятроўскай вобласцю знішчылі ўсе пяць ударных дронаў тыпу «Shahed-131/136».
Каментары