Літаратура66

Наста Кудасава. Аднойчы ўрэшце перастане балець. Верш

Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.

аднойчы ўрэшце перастане балець.
душа з-пад скуры птушаняткам успырхне,
і выйдуць елкі… схамянуўшыся ледзь,
раскрыюць лап гатычных сінія кірхі.

я палячу ў даўно намолены лес,
дзе студня вечнасці прадоннем цямнее.
не плач па мне, я тут часовы гулец,
мне вырак — бездараж, імя мне — завея.

вазьмі на памяць хор маіх галасоў,
насупраць прозвішча (была!) пастаў плюсік.
аднойчы ўрэшце адбаліць гэта ўсё.
я пырхну вонкі і маўчаннем зраблюся…

Каментары6

  • Алёна
    16.06.2023
    Верш цудоўны. Дзякуй Вам.
  • Жвір
    16.06.2023
    Ну, чаму ж маўчаньнем ? Нязмоўчаньнем,.. з такой спадчынай. Класны верш, бярэ.
  • дэкаданс
    17.06.2023
    паэтка  ̷і̷м̷п̷а̷т̷э̷н̷т̷а̷ў̷-эмігрантаў
    (ну і гэта вы канечне не змесціце)

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам1

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →