Грамадства1111

Карпенка: Участак для галасавання — не месца для дэманстрацыі палітычных поглядаў

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка патлумачыў, чаму людзям нельга фатаграфаваць запоўнены бюлетэнь, і пры гэтым адкрыта прызнаў, што выбары па-беларуску — пра што заўгодна, але не пра выяўленне палітычных поглядаў і прыхільнасцяў. 

Выступаючы ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», Карпенка прыгразіў тым, хто будзе фатаграфаваць бюлетэні, завядзеннем адміністрацыйных спраў і штрафамі. Бо, маўляў, гэта агітацыя і парушэнне таямніцы галасавання.

На думку лукашэнкаўскага чыноўніка, участак для галасавання — тое месца, дзе нельга дэманстраваць свае палітычныя прыхільнасці.

Гэта толькі «месца, куды ідуць грамадзяне з рознымі меркаваннямі, з рознымі пазіцыямі і дзе выказваюцца ў выглядзе запоўненага бюлетэня ва ўмовах тайнага волевыяўлення», — заявіў Карпенка.

Забарона на фатаграфаванне бюлетэня прадугледжаная абноўленым Выбарчым кодэксам. 

Каментары11

  • Жвір
    08.06.2023
    Блін, што ён вярзе ? Дык абіраючы ўладу, чалавек і выказвае свой палітычны погляд. Выбары на тое й выбары. А дзе тады ўвогуле людзям дэманстраваць палітычныя погляды ? Ці гэта цяпер будзе рабіць за іх сама ўлада, т.с. аблегчыць народу жыцьцё, зьніме цяжар ?
  • Ганьба
    08.06.2023
    Падцерціся вашымі бюлетэнямі і вашымі "выбарамі".
  • Согласен
    08.06.2023
    Ганьба, согласен, забрать бюллетень домой и использовать по прямому назначению.

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →