Грамадства33

Карпенка: На выбарах 2024 года не будуць уводзіць электронную сістэму галасавання, каб не пазбаўляць беларусаў свята

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка, выступаючы ў эфіры тэлеканала АНТ, сказаў, што на выбарах 2024 года рэжым Лукашэнкі не плануе выкарыстоўваць сістэму электроннага галасавання. Але прычыну адмовы ад гэтага механізму назваў яўна адчэпную.

«Электроннае галасаванне — гэта асобная тэма. Яго проста так не ўвядзеш. Мы з вамі не можам пагаварыць пра гэта і заўтра пайсці яго ўкараняць. Ёсць многія спрэчныя пытанні. Дарэчы, тая ж Эла Памфілава на форуме «Моладзь і выбары», які мы праводзілі, казала пра тое, што ёсць яшчэ і псіхалагічны аспект», — адзначыў Ігар Карпенка.

«Ёсць вельмі вялікая катэгорыя грамадзян, якая наогул не ўспрымае гэта электроннае галасаванне. Яны хочуць у традыцыйнай форме: прыйсці на ўчастак, дзе арганізавана нейкае свята. Гэта пэўны менталітэт. Але тая ж АБСЕ нас пастаянна папракала ў тым, што гэта дрэнна, што на ўчастку гандаль, свята нейкае арганізаванае і гэтак далей. Хоць мы гаворым аб тым, што гэта наша ментальнасць», — працягнуў ён.

Далейшыя яго словы, аднак, сведчаць пра тое, што відавочнай прычынай адмовы ад гэтага механізму з'яўляецца боязь увядзенем навінкі незнарок парушыць адладжаны дзесяцігоддзямі механізм выбарчых фальсіфікацый.

«Без адпаведных праграм, праграмнага комплексу электроннае галасаванне не зробіш.

Зноў жа, пажадана, каб праграма была наша, нацыянальная. Больш таго, яна павінна кіравацца адпаведнай дзяржаўнай структурай, у прыватнасці — ЦВК. 

А не проста атрымаць нейкую закладку, якая ў выніку раптам перастане працаваць і гэтак далей, і гэтак далей. Гэта пытанні бяспекі, у тым ліку нацыянальнай бяспекі.

Ну і самае галоўнае — трэба апрабаваць гэтую сістэму. Апрабаваць яе на нейкіх выбарах — напэўна, няправільна. Трэба яе апрабаваць у іншых сітуацыях», — зрабіў выснову Карпенка.

З кантэксту ягоных разважанняў можна зразумець, што старшыня лукашэнкаўскага ЦВК спадзяецца, што сістэму электроннага галасавання на нейкіх сваіх унутраных мерапрыемствах спачатку абкатае Расія, а тады, калі яна сябе добра зарэкамендуе як такая, што не толькі не перашкаджае фальсіфікацыям, але нават ім спрыяе, яе ахвотна ўвядзе і рэжым Лукашэнкі. Самім быць тут піянерамі ва ўвядзенні навінак, усведамляючы зусім слабы ўзровень падтрымкі ў грамадстве, боязна.

Каментары3

  • Фанарныя слупы
    01.12.2022
    Будзе такое свята i такiя глядовiшчы што яшчэ не было такога
  • Gaslighting
    02.12.2022
    Чарговы gaslighting ад лукашыстаў
  • Празднику быть!
    02.12.2022
    Военные, подумайте хорошо. Последнее, что он будет делать - прикажет вам стрелять в нас? Так вот вопрос. Вы готовы это делать?

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →