Свет

У Індыі здарылася жудасная катастрофа на чыгунцы. Загінулі 275 чалавек

Некалькі цягнікоў сутыкнуліся ў штаце Адыша на ўсходзе Індыі. У катастрофе 288 чалавек загінулі, каля 900 атрымалі розныя траўмы.

Скрын відэа ANI

Па папярэдніх звестках, як піша Бі-бі-сі, хуткі цягнік «Шалімар-Карандэль» каля сёмай вечара па мясцовым часе сышоў з рэек, прычым некалькі вагонаў апынуліся на іншым шляху, па якім ішоў экспрэс «Есвантпур-Хаора». Ён урэзаўся ў гэтыя вагоны, пасля чаго, як паведамляюць індыйскія чыноўнікі, адбылося яшчэ адно сутыкненне, ужо з грузавым цягніком, які стаяў на шляхах. Іншых падрабязнасцяў пакуль не паступала.

Гэта найбуйнейшая чыгуначная катастрофа ў Індыі з 1980-х гадоў. Паводле ацэнак мясцовых уладаў, колькасць ахвяр можа вырасці.

Да месца катастрофы прыбыло ўжо больш за 200 машын хуткай дапамогі, на дзяжурства дадаткова выкліканыя больш за 100 лекараў, многія з тых пасажыраў, хто выжыў, па сведчаннях відавочцаў, прыйшлі на дапамогу тым, хто апынуўся ў перагорнутых вагонах, выратавальная аперацыя працягваецца.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў спачуванне сваякам загінулых і пацярпелых і паведаміў у твітары, што на месцы аварыі вядуцца выратавальныя працы і робіцца ўсё магчымае, каб пацярпелыя атрымалі патрэбную дапамогу.

Адзін з тых, хто выжыў у сутыкненні цягнікоў, расказаў індыйскаму навінаваму агенцтву ANI, што, калі здарылася аварыя, на яго ўпалі 10-15 чалавек. «Я пашкодзіў руку і шыю. Калі я выбраўся з вагона, я ўбачыў, што хтосьці страціў руку, хтосьці страціў нагу, а ў кагосьці быў знявечаны твар», — сказаў ён.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →