У раёне Зыбіцкай ратавальнікі дасталі са Свіслачы п'яную дзяўчыну
Супрацоўнікі МНС выратавалі п'яную дзяўчыну, якая ўпала ў Свіслач. Здарэнне адбылося каля чатырох гадзін раніцы насупраць дома 6 па вуліцы Зыбіцкай.
«Работнікі МНС дзяўчыну дасталі з вады і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі для агляду», — распавялі ў Мінскім упраўленні па надзвычайных сітуацыях.
Пасля агляду медыкамі дзяўчына была шпіталізаваная ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі з дыягназам агульнае пераахаладжэнне арганізма і алкагольнае ап'яненне.
Каментары