Меркаванні1919

Гурневіч: Некаторых абурае прысутнасць Тамары Эйдэльман у беларускіх СМІ, а я лічу гэтую прысутнасць вельмі карыснай

У фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч разважае наконт частай дыскусіі — ці запрашаць расійскіх экспертаў у беларускія медыя.

Тамара Эйдэльман. Кадр з інтэрв'ю «Радыё Свабода»

«Некаторых абурае прысутнасць расейскай папулярызатаркі гісторыі Тамары Эйдэльман у беларускіх СМІ. А я лічу гэтую прысутнасць вельмі карыснай. Як і іншых падобных асобаў з Расеі», — піша журналіст у фэйсбуку.

Ён тлумачыць, што, на яго думку, гэта карысна не толькі беларусам.

«Відавочна, што сёння такія людзі, як яна, пачалі звяртаць асаблівую ўвагу на адметнасць народаў постсаўка і іх адрознасць ад Расеі. Час прымусіў рэфлексаваць і адкрыць іншую перспектыву погляду.

І чым больш такія людзі будуць чуць нас, чым больш мы будзем камунікаваць і фармуляваць свой пункт погляду, тым больш пісьменна яны будуць пераказваць яго сваёй аўдыторыі. А ў Эйдэльман яна мільённая. Яе глядзяць самыя адукаваныя расейцы, якія таксама фармулююць сэнсы. Яны да сёння пра нас нічога не ведаюць, апрача бульбы і трактароў.

У нас ніколі ніхто сур’ёзна не працаваў з грамадскай думкай нават у Расеі ці Украіне, не кажучы пра Захад. Напісаць кнігу ці зняць ролік — гэта яшчэ не праца з мэтавай групай. Людзей трэба зацікавіць. І Эйдэльман можа агучваць шырокай аўдыторыі патрэбныя нам рэчы, каб яны замацоўваліся ў галовах суседзяў. Прынамсі з’яўляецца шанец. Ёсць, вядома ж, і альтэрнатыва — марыць пра развал Расеі і нічога не рабіць. Але нават калі яна разваліцца (хвілінка летуценняў), то людзі там застануцца тыя ж. У нас ніколі не было сур’ёзнай мяккай сілы ў распаўсюджванні сваёй гісторыі, дык чаму б не карыстацца кожнай магчымасцю?» — прыводзіць аргумент Дзмітрый Гурневіч.

Ён згадвае, як сам нядаўна правёў тыдзень у кампаніі людзей з розных краін і не змог прыгадаць добры падручнік па гісторыі Беларусі на англійскай ці іншых папулярных мовах, калі тыя папрасілі параіць.

«Мы белая пляма, і ў многім — па ўласнай віне. Крыўдзімся, калі людзі блытаюць нас з расейцамі або блытаюць Беларусь з Белізам. У нас ніколі не было think tank'у ці нейкай інстытуцыі, якая б папулярызавала нашу гісторыю і культуру ў свеце, на розных мовах. Такія функцыі выконвалі і выконваюць многія з нас ці нейкія дробныя арганізацыі, у якіх іншыя мэты.

Але час сёння такі, які прымушае працаваць па-іншаму. А калі трапляецца нешта чужое, як Эйдэльман, якое можа нам спрыяць, трэба рабіць з такіх людзей сваіх саюзнікаў, а не хэйціць за відавочна не наўмысныя агаворкі. Любы каэфіцыент карыснага дзеяння лепшы, чым нуль», — падсумоўвае Дзмітрый Гурневіч.

Чытайце таксама:

Мусаліні і Лукашэнка: падабенстваў больш, чым можна было б падумаць

Лінгвіст расказаў расійскай аўдыторыі пра ментальнасць беларусаў з дапамогай дванаццаці слоў. Не ўсе з іх літаратурныя

Хто быў прататыпам цыніка Куторгі з «Пінскай шляхты»? Магчыма, эталонны заходнерус

Каментары19

  • Лол
    01.05.2023
    Не сумняюся, што Эйдэльман цудоўны чалавек і профі. Можа я няправільна разумею, але лагічны ланцужок Гурневіча такі ,- нам трэба пашыраць веды пра нас за мяжою, таму трэба запрашаць Эйдэльман у беларускія медыя. Гэта троху ставіць у тупік, бо першае пытанне , што можа гэта расейскія медыя павінны запрашаць Гурневіча ў эфіры, каб ён распавёў ім пра Беларусь ? Бо я не надта зразумеў якім чынам прысутнасць расейскіх спікераў на НН напрыклад, дазволіць пашырыць веды паспалітых расіянаў пра Беларусь. Каб распаўсюдзіць такія веды, трэба каб беларускія спікеры прысутнічалі ў інфармацыйнай сферы РФ, а не наадварот.
  • Фаустман
    01.05.2023
    Гурневіч, які сэнс данасіць гуманоідам пра жыццё людзей? расеянцы гэта гуманоіды, а вось з эўрапейскімі пафігістамі ў вас хопіць рэсурсу і ахопам аўдыторыі нешта зьмяніць?
  • не такі як ёсць
    01.05.2023
    *блытаюць…. выбачаюся

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →