Усяго патроху22

У Ляхавічах праявілі крэатыў у афармленні аўтобусных прыпынкаў

Ідэя незвычайна аформіць прыпынак у Ляхавічах упершыню ўзнікла ў сувязі з вуліцай, названай у гонар знакамітага земляка — кінарэжысёра Міхаіла Пташука, які нарадзіўся ў вёсцы Федзюкі Ляхавіцкага раёна. А пасля пачатае вырашылі працягнуць. 

У памяць пра заслугі Міхаіла Пташука на прыпынку, што знаходзіцца на вуліцы ягонага імя, да стандартных павільёна і лавачкі дадалі некалькі элементаў. З аднаго боку камунальнікі паставілі каваную кінакамеру, а да процілеглай сцяны прымацавалі стэнд у выглядзе кінастужкі. На ім намаляваны Міхаіл Пташук і кадры знятых ім фільмаў. Пры гэтым паказальнік з назвай прыпынку нагадвае кінахлапушку.

На вуліцы Леніна побач з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай Ляхавіцкага раёна таксама з'явіўся арт-прыпынак. Здалёк ён нагадвае лаўку для гульцоў і трэнераў на футбольным стадыёне. Дамінанта канструкцыі — вялікі футбольны мяч.

«Прыпынак трэба было мадэрнізаваць, пашырыць. Ён размешчаны на асноўнай вуліцы, там заўсёды шмат пасажыраў, у тым ліку студэнтаў», — растлумачыў дырэктар Ляхавіцкай службы ЖКГ Андрэй Чайкоўскі. Ён адзначыў, што на выбар крэатыўнай ідэі паўплывала суседства спартыўнай школы.

На ініцыятыву мясцовыя жыхары рэагуюць станоўча, таму яе рэалізацыя будзе працягнутая. «Наступны прыпынак ужо вырабляецца, будзе побач з гімназіяй. Дызайн звязаны з абстаноўкай у класе», — распавёў Андрэй Чайкоўскі.

Разважаюць камунальныя службы пра абнаўленне дызайну і на яшчэ адным прыпынку ў Ляхавічах.

Каментары2

  • знак беды в августе
    19.04.2023
    але ж на расейскай мове...
  • Улад
    20.04.2023
    Візуальная прастора ў Беларусі павінна быць беларускамоўнай. Гэта зрабіць нават лягчэй, чым карыстацца мовай ў жыцці. І гэта можа быць першым крокам ... 

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве1

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Па памілаванні выйшаў на волю палітвязень Іван Кашко

Пад Масквой моцна загарэлася чыгуначнае дэпо1

Дзеці пад Гроднам гуляюць у небяспечныя гульні

Што лепш: бегаць ці хадзіць?4

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам6

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве1

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →