Грамадства22

На радзіме Алеся Адамовіча пашкодзілі графіці з выявай пісьменніка. Але людзі ўсё паправілі

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні 95-гаддзя Алеся Адамовіча, якое афіцыйна адзначаецца 3 верасня. Партрэт Алеся Адамовіча намаляваны на прыпынку грамадскага транспарту ў пасёлку Глуша. Невядомыя пашкодзілі на ім твар пісьменніка, але грамадскасць адразу ж зрэагавала, піша mogilev.media.

«У рамках акцыі «Зробім наш горад прыгажэйшым» да аднаўлення пашкоджанага аб’екта падключыліся валанцёры раённай дзіцячай школы мастацтваў. Старанна і ахайна яны аднавілі выяву пісьменніка на сценах прыпынка», піша «Вечерний Бобруйск».

Арт-аб’ект з выявай Алеся Адамовіча і цытатай з яго аповесьці «Vixi» ў Глушы зʼявіўся з ініцыятывы бабруйскай суполкі «Прыпынак Адамовіча» ў 2018 годзе. Цытата з твору «Vixi» была абраная не выпадкова, бо ў гэтым творы аўтар падкрэсліваў сваю любоў да родных глушанскіх мясцін.

Увасобіў задуму актывістаў мастак Аляксандр Благій. «Прыпынак Адамовіча» стаіць на вуліцы, якую ў сярэдзіне 1990-гадоў не дазволілі назваць імем літаратара. У 2019 годзе ў Глушы адкрылі бюст Адамовіча. Ёй на той жа вуліцы, што і прыпынак з партрэтам пісьменніка.

media.bobruisk.ru

Улады збіраліся адкрыць у Глушы музей Алеся Адамовіча. Пра яго сталі гаварыць чыноўнікі ў 2016 годзе. Пачалі былі збіраць грошы на дабрачынны рахунак. 5 тысяч долараў на музей ахвяравала нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, якая ўважае Адамовіча за свайго настаўніка.

gdb.rferl.org

Цяпер пра намер адкрыць музей не чуваць. Будынак жа старой аптэкі, у якім яго збіраліся размясціць, працягвае разбурацца. Былі прапановы стварыць музей у пасялковым доме культуры. 3 верасня ў ім разгорнуць літаратурна-музычную экспазіцыю «Праўда жыцця Алеся Адамовіча» да 95-годдзя славутага земляка.

gdb.rferl.org

Алесь Адамовіч пахаваны на глушанскіх могілках. Яны за тры кіламетры ад пасёлка. На магіле ляжыць вялікі валун з выгравіраваным крыжам Еўфрасінні Полацкай. Побач з пісьменнікам пахаваны ягоны брат Яўген, непадалёк магіла іх маці Ганны.

Ганна Адамовіч працавала ў аптэцы. У дакументальнай аповесці «Вайна пад стрэхамі» Алесь Адамовіч у працы вясковай аптэкі перадаў атмасферу жыцця пасялкоўцаў пад нацысцкай акупацыяй.

Каментары2

  • Абу
    02.09.2022
    У антыбеларускіх адмарозкаў свята не-пісьменнасці.
  • Витовт
    03.09.2022
    Абу, на самом деле ещё неизвестно кто антибелорус.

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →