У Ляхавічах 7 красавіка ў міліцыю паступіла заява, што хтосьці абламаў рогі фігуры аленя, што стаіць на вуліцы Леніна ў цэнтры горада. Неўзабаве высветліліся абставіны здарэння, паведамляе «Ляхавіцкі веснік».
Як высветлілася, позна ўвечары папярэдняга дня кампанія маладых хлопцаў 19—20 гадоў моцна выпівала, а пасля вырашыла прагуляцца па горадзе.
Адзін з хлопцаў вырашыў сфатаграфавацца са скульптурай, і ў працэсе фотасесіі ў аленя адламаліся рогі. Маладыя людзі не надалі гэтаму значэння і сышлі.
У дачыненні да хлопцаў распачата праверка, магчыма завядзенне крымінальнай справы аб хуліганстве.
Каментары
за пластыкавыя рогі аленя?
а што - адміністратыўкі ўжо ўвогуле не існуе?