Затрымалі адвакатаў Белавуса, Бабарыкі, Ціханоўскага, Аўтуховіча і іншых палітвязняў
Затрыманні адвакатаў прайшлі яшчэ ўчора.
Сярод тых, да каго прыйшлі сілавікі, — абаронцы палітвязняў.
Так, адвакат Уладзімір Сташкевіч абараняў Мікалая Аўтуховіча і Марыю Калеснікаву, Іван Чыжык — Віктара Бабарыку, Юрый Козікаў — Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Арцём Сям’янаў з'яўляецца адвакатам Ігара Лосіка, Паўла Белавуса, «вясноўца» Валянціна Стэфановіча. Інэса Аленская — адвакатка Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насты Лойка, Рыгора Кастусёва.
Ва ўсіх іх прайшлі вобшукі. Прычыны затрыманняў невядомыя.
Учора прайшла аблава на адвакатаў, вядома пра шэсць затрыманых
Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту
Каментары