Асуджаны на 14 гадоў зняволення экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка цяпер выпальвае драўняны вугаль. Поўны працоўны дзень (9 гадзін) 6 дзён у тыдзень ён знаходзіцца на вуліцы, паведамляе яго тэлеграм-канал.
Без доступу да бытавога памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены.
Родных палітыка асабліва турбуе, што, нягледзячы на агучаныя медыцынскія супрацьпаказанні, праца звязана з узняццем цяжару, а таксама высокім узроўнем задымленасці.
Раней Віктар Бабарыка працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў і ўвесь час павінен быў знаходзіцца ў пякарні, у памяшканні практычна без вентыляцыі, з тэмпературай плюс 30 градусаў. Першая «пасада» ў калоніі ў яго была апальшчык у пякарні.
Каментары
пашкадаваць яго штоле?
дужа ён людзей шкадаваў, калі, выступаючы перад патэнцыйным электаратам (які складаўся ў асноўным з жанчын перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту) казаў: "ха! а чего это женщины живут дольше, а на пенсию выходят раньше?" надо, мол, произвести пенсионную реформу. это у него такая типа программа была. шикарно, да?
я падумала - дзядзя, а чаму ты, кажучы пра "на пенсию выходят раньше", нічога не кажаш пра здаравякоў, якія выходзяць на пенсію ў 45 палец аб палец не ўдарыўшы, і атрымліваюць пенсію, большую, чым зарплата ў гэтых бедных жанчын?