Свет1010

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын

Жанчыны, якія выраслі ў Кітаі падчас перыяду палітыкі аднаго дзіцяці, не толькі не імкнуцца да шлюбу, але і не плануюць нараджаць увогуле. Некаторыя бацькі называлі сваіх дачок «Чжаодзі», або «Лайдзі», што перакладаецца як «прыйдзі, маленькі брацік».

Политика одного ребенка в Китае Палітыка аднаго дзіцяці ў Кітаі China's one-child policy
Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Ng Han Guan

Палітыка аднаго дзіцяці дзейнічала ў Кітаі з 1980 па 2015 год. Цяпер Камуністычная партыя Кітая адстойвае іншыя «сямейныя каштоўнасці» і цісне на жанчын, каб яны больш нараджалі, бо насельніцтва Кітая пачало рэзка скарачацца. Аднак наступствы папярэдняй жорсткай палітыкі абмежавання нараджальнасці даюцца ў знакі.

Журналісты выдання The Wall Street Journal пагаварылі з кітайскімі жанчынамі аб тым, як на іх лёсе адбілася палітыка аднаго дзіцяці.

40-гадовая Трыша Чжу згадвае, як яе маці час ад часу выязджала на некалькі месяцаў, каб «наведаць сваякоў». Ужо пазней Чжу зразумела, што яе маці хавалася ад мясцовых чыноўнікаў падчас цяжарнасці. Яна была цяжарная 8 разоў, і толькі з дзявятай спробы нарадзіўся хлопчык.

Будучы падлеткам, Чжу даведалася, што ў яе ёсць малодшая сястра, якую аддалі ў іншую сям'ю нованароджанай. Яшчэ адну сястру не зарэгістравалі ў ЗАГСе, каб пазбегнуць пакарання за нараджэнне звыш паложанай квоты.

Мама жанчыны таксама рабіла аборты

Маці Чжу прыгадвае, што сваякі мужа ставіліся да яе з пагардаю за тое, што яна не магла нарадзіць сына. 

Политика одного ребенка в Китае Палітыка аднаго дзіцяці ў Кітаі China's one-child policy
Рэкламны шчыт, які заклікае людзей прытрымлівацца палітыкі «адна сям'я — адно дзіця». 1988 год. Горад Ланьчжоу (правінцыя Ганьсу). Фота: AP Photo / Mark Avery

Маці расказвала Чжу, што часам у яе ўзнікала спакуса выпіць пестыцыд — адзін з самых распаўсюджаных спосабаў самагубства сярод сельскіх жанчын у той час. Згодна з даследаваннем 1998 года, сярод кітайскіх жанчын дзетароднага ўзросту, якія пражывалі ў сельскай мясцовасці, паказчык самагубстваў быў адзін з самых высокіх у свеце.

Іншая жанчына, якая нарадзілася ў 1992 годзе, расказала, што яе адправілі жыць у прыёмную сям'ю, каб бацькі маглі завесці сына. Цяпер ёй 32 гады, і яна вырашыла не заводзіць дзяцей.

Журналісты звяртаюць увагу, што ў сельскіх раёнах Кітая абмежаванні на колькасць дзяцей узмацнілі традыцыйнае імкненне мець сыноў, характэрнае для канфуцыянскіх каштоўнасцяў.

Некаторыя бацькі афіцыйна называлі сваіх дачок «Чжаодзі», або «Лайдзі». Гэта перакладаецца як «прыйдзі, маленькі брацік». Такім чынам падкрэсліваўся іх другарадны статус лішняй, нежаданай дачкі. У выніку дзяўчаты адчувалі сябе вінаватымі і шкадавалі, што іх нарадзілі.

У тых выпадках, калі малодшы брат урэшце з'яўляўся, сям'я накіроўвала сродкі на сына. Наяўнасць братоў часта абмяжоўвала адукацыйныя магчымасці жанчын. Многія дзяўчаткі таксама сутыкаліся з цяжкасцямі ў атрыманні адукацыі з-за таго што не мелі неабходных дакументаў, бо бацькі хавалі іх ад улад.

Палітыка аднаго дзіцяці нанесла траўму цэламу пакаленню. Жанчыны не толькі былі сведкамі болю сваіх бацькоў з-за кінутых ці так і не народжаных дзяцей, але і самі адчулі сябе перашкодай на шляху сям'і да нараджэння сына.

Некаторыя з гэтых жанчын цяпер кажуць, што пачуццё нелюбові і адсутнасці клопату з боку бацькоў разбурыла ў іх душы жаданне мець сям'ю: цяпер яны не хочуць уступаць у шлюб або наогул нараджаць дзяцей.

Працэнт незамужніх жанчын ва ўзросце ад 30 да 44 гадоў у Кітаі павялічыўся з менш як 1% у 2000 годзе да 5,6 % у 2020 годзе. Даследаванне бяздзетнасці, праведзенае ў 2023 годзе, паказала, што не мае дзяцей каля 5% 49-гадовых кітайскіх жанчын.

Праз чатыры дзесяцігоддзі пасля таго, як партыя запусціла палітыку аднаго дзіцяці, колькасць нараджэнняў у Кітаі знаходзіцца ў свабодным падзенні. У 2023 годзе ў краіне нарадзілася крыху больш за дзевяць мільёнаў дзяцей у параўнанні з прыкладна 16 мільёнамі ў 2013 годзе. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый чакае, што насельніцтва Кітая скароціцца з сённяшніх 1,4 мільярда да 639 мільёнаў да 2100 года.

Каментары10

  • Чалабол
    05.11.2024
    Можа скараціцца ўдвая, а можа і вырасці ўтрая. Аналітыка - яна такая.
  • Жрунімагу
    05.11.2024
    Уго, быццам бы скарачэнне насельніцтва - гэта нешта кепскае...
  • Мыш
    05.11.2024
    Чалабол, пагугліце іх дэмаграфічную піраміду, няма там з чаго павялічвацца ў блізкай будучыні - маладых усё менш, пенсіянераў усё больш

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?4

Ідэолаг Мінабароны Беларусі распаўсюджвае старыя фэйкі пра паходжанне еўрапейскіх чыноўнікаў ад гітлераўцаў6

Еўракамісія пачала разгляд у дачыненні да сэрвісу ТікТок1

Памёр Мікалай Крыжаноўскі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →