Сярод затрыманых — у тым ліку адвакаты вядомых палітвязняў.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», учора адбылася аблава на адвакатаў. Вядома пра 6 затрыманых.
Рэдакцыі вядомыя імёны некаторых з іх, але па просьбе адвакацкай супольнасці мы іх не агучваем.
Ціск на адвакатаў пачаўся пасля выбараў у 2020-м. Многіх пазбавілі ліцэнзіі за надуманыя парушэнні ці недастатковую кваліфікацыю, выключылі з калегій адвакатаў. Права на прафесію ў Беларусі пазбавілі, напрыклад, Сяргея Зікрацкага, Аляксандра Пыльчанку, Людмілу Казак, Міхаіла Кірылюка, Антона Гашынскага, Дзмітрыя Лаеўскага.
У вядомых палітвязняў — таго ж Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага — адвакаты мяняліся некалькі разоў.
Некаторыя адвакаты апынуліся за кратамі. Віталю Брагінцу далі 8 год калоніі, яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах КК. Судзяць Аляксандра Данілевіча за дапамогу Апейкіну і Герасімені — яму інкрымінуюць дапамогу ў закліках да мер абмежавальнага характару (ч. 3 арт. 361 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі
Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту
«Калі дачцэ споўнілася 14, прынёс ёй Крымінальны кодэкс». Інтэрв’ю з адвакатам Сяргеем Зікрацкім, якога пазбавілі ліцэнзіі
Каментары