Вайна

Міністр абароны Украіны сцвярджае пра першыя баявыя сутыкненні з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў 5 лістапада пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы ўступілі ў бой з вайскоўцамі КНДР упершыню пасля таго, як Пхеньян адправіў свае сілы на дапамогу Расіі. Пра гэта паведамляе выданне Politico.

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын абыходзіць шэрагі вайскоўцаў. Фота: KCNA

У інтэрв'ю паўднёвакарэйскім СМІ Умераў заявіў, што паміж УСУ і паўночнакарэйскімі салдатамі адбыліся «невялікія сутыкненні», але іншых падрабязнасцяў не падаў.

На пытанне, ці азначае гэта, што Паўночная Карэя афіцыйна ўступіла ў вайну, Умераў адказаў: «Я думаю, што так. Гэта было сутыкненне».

«Мы чакаем больш сутыкненняў у найбліжэйшыя тыдні», — дадаў ён.

4 лістапада Андрэй Каваленка, кіраўнік Украінскага цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі, заявіў, што паўночнакарэйскія жаўнеры «ўжо трапілі пад абстрэл» у Курскай вобласці Расіі.

Паводле звестак Пентагона, больш за 10 000 паўночнакарэйскіх жаўнераў на сённяшні дзень знаходзяцца ў Курскай вобласці, каб дапамагчы Расіі працягваць вайну супраць Украіны.

Каментары

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк2

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →