Да 55%. Якія зніжкі абвясцілі сталічныя крамы ў першыя снежаньскія выхадныя
Мінскія крамы працягваюць радаваць зніжкамі, паведамляюць «Мінск-навіны».
ЦУМ
3—4 снежня — да 20 % ад рознічнай цаны на нехарчовыя тавары коштам ад 7 рублёў за штуку або метр.
ГУМ
Са снежня — 17 % на ўсе групы нехарчовых тавараў коштам ад 5 рублёў за адзінку.
2 і 4 снежня — 10% — пры суме чэка ад 45 рублёў, 15% — ад 70 рублёў.
2—4 снежня — да 55 % ад рознічнай цаны на асобныя тавары.
ГД «На Нямізе»
2—4 снежня — да 25 % ад рознічнай цаны на нехарчовыя тавары коштам ад 5 рублёў, 5 % — на харчовыя тавары з рознічнай цаной ад 1 рубля.
Універмаг «Беларусь»
2—4 снежня — да 25 % ад рознічнай цаны на нехарчовыя тавары коштам ад 5 рублёў, 5 % — на харчовыя тавары з рознічнай цаной ад 1 рубля.
«Кірмаш» (пр. Дзяржынскага, 100, вул. в. Харужай, 21, пр. Незалежнасці, 19):
2—4 снежня — 30 % — на гадзіннікі, елкі і ёлачныя цацкі, 20 % — на мужчынскую і жаночую вопратку (акрамя вырабаў з натуральнага футра і скуры), абутак, бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, 15 % — на галантарэйныя тавары, свяцільні, хатні тэкстыль, 10 % — на канцылярскія тавары і сувеніры, 7 % — на парфумерыю і касметыку, дзіцячыя тавары, дываны, складанабытавую тэхніку, гаспадарча-бытавыя тавары, музычныя інструменты.
2 і 4 снежня — для трымальнікаў дысконтных карт — 33 % — на гадзіннікі, ёлкі і ёлачныя цацкі, 22 % — на мужчынскую і жаночую вопратку (акрамя вырабаў з натуральнага футра і скуры), абутак, бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, 8 % — на мэблю і дываны, парфумерыю і касметыку.
Каментары