Гэтай ноччу адбылася 82-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус».
Амерыканская актрыса Демі Мур атрымала свой першы «Залаты глобус» у катэгорыі «найлепшая жаночая роля ў мюзікле або камедыі» за бодзі-хорар «Субстанцыя» (The Substance), які ўжо адзначаны ўзнагародай Канскага кінафестывалю за лепшы сцэнарый.
«Я сапраўды не чакала гэтага. Я зараз проста ў шоку, — сказала яна на цырымоніі ўзнагароджання ў Лос-Анджэлесе. — Я займаюся гэтым вельмі даўно, больш за 45 гадоў, і гэта першы раз, калі я выйграла нешта як акторка».
Лаўрэатамі прэміі «Залаты глобус 2025» таксама сталі:
найлепшы фільм — драма: «Бруталіст»;
найлепшы фільм — камедыя / мюзікл: «Эмілія Перэс»;
найлепшая рэжысура: Брэйдзі Корбет — «Бруталіст»;
найлепшы акцёр — драма: Эдрыян Броўдзі — «Бруталіст»;
найлепшая актрыса — драма: Фернанда Торэс — «Я ўсё яшчэ тут»;
найлепшы акцёр — камедыя / мюзікл: Себастыян Стэн — «Іншы чалавек»;
найлепшая актрыса — камедыя / мюзікл: Демі Мур — «Субстанцыя»:
найлепшы акцёр другога плана: Кіран Калкін — «Сапраўдны боль»;
найлепшая актрыса другога плана: Зоі Салдана — «Эмілія Перэс»;
найлепшы сцэнарый: Пітэр Строгэн — «Канклаў»;
найлепшы фільм на замежнай мове: «Эмілія Перэс» — Францыя;
найлепшы анімацыйны фільм: «Плынь».
«Залаты Глобус» — прэмія, якая ўручаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы ў галіне кінамастацтва. Яе ўручаюць кожны год у студзені па выніках галасавання 90 міжнародных журналістаў, якія пражываюць у Галівудзе. Уручаецца з 1944 года. Лічыцца другой па важнасці пасля «Оскара».
Каментары