Пра рост колькасці выяўленых выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй паведаміў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Паводле інфармацыі Цэнтра, за дзевяць месяцаў зарэгістравана 1 279 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (13,82 выпадку на 100 тыс. насельніцтва супраць 12,01 у мінулым годзе).
Найбольш высокія паказчыкі ў Гомельскай вобласці — 23,12 на 100 тыс. (314 выпадкаў ВІЧ), Мінску — 19,38 (387) і Мінскай вобласці — 16,51 (242). Самы нізкі ўзровень зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці — 5,27 (53).
Санслужба адзначыла, што 87,9% зарэгістраваных сёлета ВІЧ-станоўчых людзей былі старэйшыя за 30 гадоў.
Каментары