Меркаванні3838

«Уяўляеце кошт? І якая краіна яго прыме?» Пра стварэнне незалежнага беларускага войска за мяжой

Кірыл Атаманчык, беларускі актывіст і віленскі прадпрымальнік, лічыць, што стварыць беларускае войска за мяжою калі не нерэальна, то вельмі складана. Прыводзім яго пост.

Трэніроўка палка «Пагоня». Фота: AP

1. Грошы.

Адэпты «беларускага войска» хоць крыху ўяўляюць, колькі каштуе сучасная армія? Да прыкладу, бюджэт літоўскай (адной з самых маленькіх армій НАТА) прыкладна 1 000 000 000 еўра. Я не лічу першапачатковыя інвестыцыі на стварэнне інфраструктуры, закупку зброі і г.д. Смела дадавайце сюды яшчэ некалькі мільярдаў.

Мне вось цікава, хто б прынамсі столькі заданаціў на «беларускае войска»? Можна сказаць: «Ой, нам столькі не трэба». А можна тады пацікавіцца, колькі ж вам трэба?

Я задаваў такія пытанні адэптам. Адказу на гэтае пытанне няма, як няма і адказу на тое, хто і адкуль будзе браць гэтыя сродкі, а што яшчэ больш важна, пад чыю адказнасць?

2. Тэрыторыя.

І гэта найбольш цікава. Ці могуць падказаць адэпты «беларускага войска», на якой тэрыторыі яно будзе месціцца? Якая краіна проста возьме і размесціць у сябе пару дывізій узброеных беларусаў, ды яшчэ створыць для іх інфраструктуру, дзе можна пакінуць узбраенне (цяжкое ўзбраенне, артылерыю, гелікоптары і самалёты)? Літва? Польшча? Латвія? Ужо бачу, як краіны НАТА становяцца ў чаргу, ага. І як яны гэта будуць тлумачыць астатнім чальцам НАТА, міжнароднай супольнасці і сваім выбаршчыкам? Украіна? Украіна цяпер нават удары па тэрыторыі Беларусі не наносіць, кляпае відосікі да «беларускіх вайскоўцаў» і робіць усё, каб не дражніць лішні раз Лукашэнку.

Ды каліноўцаў нашых яны таксама сальюць, калі гэта будзе мэтазгодна.

Іншыя прапановы?

3. Людзі.

Дзе набраць тысячы жаўнераў я яшчэ зразумею. Рамантыкі падцягнуцца. Гэбісты падцягнуцца. І гэта факт. А вось дзе знайсці шмат афіцэраў, праводзіць навучанне, баявое зладжванне і г. д. — не ўяўляю. І адна справа на палігонах тусавацца, а іншая справа — пераходзіць з чужой краіны дзяржаўную мяжу Беларусі і даказваць не толькі беларусам, але і ўсяму свету, што гэта не акупацыя, не тэрарыстычныя групоўкі ці чорт ведае яшчэ што, а гэта «нацыянальна-вызвольнае войска», якое, падобна, як і «Талібан, пры падтрымцы Пакістана, проста прыйшло вас усіх вызваліць». Угу, цікава.

4. Легітымнасць.

І вось з трэцяга пункту натуральна вынікае «легітымнасць». Хто прадстаўляе гэтае войска? Чалавек, які «не мае ніякага значэння і не лідар — Ціханоўская» (гэта іронія, калі што)? Калі не яна, то хто? Хто гэтых людзей абірае і прызначае? Хто нясе адказнасць? Пры ўсёй павазе, але нават ва Украіне розныя беларускія групы не аб'яднаныя, адціскаюць адзін у аднаго сродкі і рэсурсы, змагаюцца за іх. І гэта я дайшоў да пункта 4, хоць ведаю, што нават пункт 1 невырашальны.

Мне сапраўды сказалі ў адным з каментаў: «Хто сказаў, што гэта немагчыма?» Добрае пытанне. Адказ тут такі: логіка і здаровы сэнс. Але! У сітуацыі, калі ў рэгіёне ідзе паўнамаштабная вайна, у якой ваююць краіны НАТА, Беларусь, Расія, Украіна, то чыста тэарэтычна такія вось Палкі Каліноўскага могуць узнікаць то тут, то там. Ці войска гэта? Не. Гэта баявыя групы, якія не будуць падпарадкоўвацца беларусам. Ці сіла гэта? Так. Але зноў жа, мы кажам пра сітуацыю фактычна Трэцяй сусветнай вайны. Ці хочам мы Трэцяй сусветнай? Мне падаецца, што кожны адэкватны чалавек на гэтае пытанне адкажа «НЕ».

Можа быць, я чагосці не ўлічыў? Можа быць, адэпты «беларускага войска» маюць нейкі план ці стратэгію, якую яны могуць публічна вынесці на грамадскае абмеркаванне? То калі ласка. Будзе цікава паслухаць. І гэта не іронія.

Каментары38

  • сбу
    02.08.2022
    Засланы казачок вiдавочна. Меле пра "трэцюю сусветную"-а гэта яўны паўтор расейскай прапаганды i гбшных тэзаў. Наконт Украiны, Украiна цярпела пуцiнскую падсцiлку пакуль не было сучаснага заходняга узбраення, дальнабойных комплексаў i беспiлотнiкаў, цяпер няхай тая толькi сунецца, атрымае па поўнай. Адкажуць так што шчэпкi паляцяць i не выключана што ў самiх Драздах.
  • Noname
    02.08.2022
    Ок, давайце ў гэтым жа саркастычна-жартаўлівым стылі проста скажам, што мы ўсе прафукалі. Вязні - сядзіце, з'ехаўшыя - будуйце свае жыццё ў замежжы; хто застаўся - прыстасоўвайцеся, набывайце дзяржаўныя сцяжкі і ні на што больш не чакайце.
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    02.08.2022
    Тут Хахад ды ЗША 6 мільярдаў далі, каб у 2020 Лукашэнку скінуць, ён сам казаў, а ён чалавек сур'ёзны, маніць не будзе. Забыўся, што бюджэт краіны 7,7 млрд.
    А калі сур' ёзна, разумеем, што акрамя ваяроў з Палку Каліноўскага, ніхто за мяжой не будзе нічога ствараць. Ды і хлопцы з ПК пад УСУ знаходзяцца, ніхто ім зброю не пакіне, калі што.

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст

Усе навіны →
Усе навіны

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

Універсам «Цэнтральны» зноў выставілі на продаж5

Юрый Чыж пайшоў у малочны бізнэс у Расіі. Як атрымліваецца?2

Германія і ЗША блакіруюць запрашэнне да ўступлення ў НАТА для Украіны, але не толькі яны21

У Беларусі прадаюць будынкі сядзібы роду ВКЛ, дзе ў свой час працаваў настаўнікам Янка Купала. Колькі просяць?1

Пуціну эксклюзіўна паказалі прататып валюты БРІКС, «якая абрыне даляр». Мы адшукалі арыгінал банкноты, ёсць дзіўнасці са сцягам Беларусі 17

Уладзімір Пугач: Вельмі цяжка сёння ўсведамляць — што Радзіма напаўжывая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст

Галоўнае
Усе навіны →