Чэрвень — час клубніц. Ягады па краіне скупляюць тонамі, а за раз некаторыя зʼядаюць кілаграмы — з вяршкамі, смятанай і без. Onliner пагутарыў з нутрыцыёлагам Юліяй Айзенман і даведаўся, у чым карысць клубніц, колькі можна з'есці за раз і з чым спалучаць.
Якая карысць?
Па-першае, па складзе яны зусім бясшкодныя, а па-другое, вы атрымоўваеце масу карысных рэчываў.
— Клубніцы складаюцца з вады і розных простых вугляводаў накшталт глюкозы і фруктозы. Акрамя таго, гэтыя ягады змяшчаюць клятчатку і валокны, карысныя для кішэчніка, — кажа Юлія Айзенман. — У дадатак у ягадах ёсць мноства антыаксідантаў, якія спрыяюць аднаўленню абмену рэчываў.
І чым ягада чырванейшая, тым у яе складзе больш тых самых антыаксідантаў.
Ёсць у клубніцах і вітамін С, неабходны для здароўя сардэчна-сасудзістай сістэмы і нармальнага артэрыяльнага ціску, калій і фоліевая кіслата. Яна, у сваю чаргу, важная для правільнага дзялення клетак і надзвычай неабходная цяжарным жанчынам, якім гінеколагі яе дадаткова прапісваюць. Яна зніжае рызыку развіцця паталогій пры фармаванні плода. У цэлым гэтая ягада спрыяе здароўю сардэчна-сасудзістай сістэмы, нармалізуе ўзровень цукру ў арганізме.
У Беларусі есці свежую гародніну і садавіну цэлы год складана, таму няма нічога дрэннага ў тым, каб летам спажываць шмат ягад.
Згодна з некаторымі даследаваннямі, клубніцы прадухіляюць развіццё катаракты, слепаты, якая прагрэсуе, а яшчэ спрыяюць прафілактыцы ракавых захворванняў.
Іх, дарэчы, можна есці дыябетыкам, бо яны не садзейнічюць рэзкаму павышэнню ўзроўню цукру ў крыві і ўваходзяць у дыетычнае меню.
А ў якіх абʼёмах варта спажываць?
Каларыйнасць ягады невысокая — усяго толькі 32 ккал на 100 г прадукту. Гэта менш, чым у маліны (53 ккал), чарэшні (52 ккал), дурніц (35 ккал), ажын (43 ккал) і чарніц (57 ккал).
— Складана сказаць, ці можна пераесці клубніц. Але наўрад ці хтосьці за дзень іх можа спажываць кілаграмовымі дозамі, — разважае Юлія. — Мне нават здаецца, што і паўкілаграма гэтых ягад змясціць у сябе досыць цяжка.
Ці варта іх ёсць у спалучэнні са смятанай ці вяршкамі?
Калі вы імкняцеся пахудзець, то з такім ласункам трэба быць асцярожнымі.
— Самі па сабе клубніцы каларыйнымі не зʼяўляюцца. Але калі да іх дадаць досыць тлустыя смятану і вяршкі, то каларыйнасць значна павысіцца, і з такой стравай лепш за ўсё не перабіраць, — тлумачыць нутрыцыёлаг. — Акрамя таго, многія дадаюць цукар, што таксама павялічвае каларыйнасць прадукту.
Яшчэ адзін любімы прадукт — клубнічны кампот. Гэта, безумоўна, смачны напой, але трэба разумець, што вітамін С знішчаецца пры ўздзеянні тэмпературы, і калі жадаеце атрымліваць максімальную карысць ад ягад, то лепш іх есці ў свежым выглядзе. Або адразу пасля размарозкі — у такім выглядзе карысныя ўласцівасці захоўваюцца.
А ці ёсць непераноснасць клубніц?
Людзей, у ёсць якіх алергія на гэтыя ягады, хапае. У тым ліку сярод дзяцей.
— Таму, калі вы ўпершыню даяце дзецям яе пакаштаваць, рабіце гэта з асцярожнасцю, — раіць спецыяліст.
Каментары