Грамадства

У Віцебску асудзілі на 13 гадоў педафіла

У Віцебску прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі былога студэнта Эдуарда Рабуха. Яго абвінавачвалі ў некалькіх злачынствах супраць палавой недатыкальнасці дзяцей адразу па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Фота ілюстрацыйнае

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска на закрытым пасяджэнні 28 красавіка прысудзіў маладога віцябляніна да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен выплаціць штраф у 7400 рублёў. Таксама ў абвінавачанага канфіскавалі ў даход дзяржавы мабільны тэлефон «SAMSUNG Galaxy S20 Ultra 5G» і камп'ютар, прызнаныя сродкамі здзяйснення злачынстваў.

Пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ды апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

«Народныя навіны Віцебска» раней пісалі, што, згодна з адкрытымі крыніцамі, падчас свайго жыцця на волі гэты жыхар Віцебска быў вельмі актыўным у грамадскім жыцці, пра яго нават некалькі разоў пісала газета «Беларусь сегодня».

Ён удзельнічаў у прафсаюзным жыцці свайго ВНУ, валанцёрыў на «Славянскім базары», хадзіў хроснымі хадамі па Віцебску і нават атрымаў грамату на алімпіядзе па духоўна-маральнай культуры «Русь Святая, захоўвай веру праваслаўную».

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →