Святочны трэш. У Ваўкавыску на 1 мая прапануюць вярнуцца ў СССР
У Ваўкавыску пад свята 1 мая арганізуюць стылізаваны абед, насычаны савецкай атрыбутыкай, паведамляе мясцовае выданне.
Мерапрыемства арганізуюць 28 красавіка з 12.00 да 16.00 у мясцовым кафэ «Бярозка». Прадугледжаны адпаведны антураж: чырвоныя гальштукі як элемент адзення персаналу, сцяжкі, развешаныя на сценах малюнкі пад лозунгам «Мір! Праца! Май!». А ў меню прысутнічае боршч з пампушкамі пад назвай «Чырвоны Кастрычнік».
Арганізатары лічаць, што ўсё гэта «на час абеду верне наведвальнікаў да ранейшых традыцый, да таго, што было актуальна ў тыя часы».
Каментары