Здарэнні

«Сказаў: тут паедзе прэзідэнт, трэба высякаць дрэвы». Пажылую жанчыну абакраў рабаўнік, які прадставіўся дзяржслужбоўцам 

У gorod214.by звярнулася палачанка Вольга — яе бабулю ўчора, 14 кастрычніка, абакралі проста дома. Гэта здарылася ў вёсцы Чарсцвяды, што за 40 км ад Полацка.

Махляр прыйшоў дадому да бабулі Вольгі, прадставіўся дзяржслужачым. Сказаў, што хутка па гэтай дарозе (прылеглай да дома гаспадыні) паедзе Лукашэнка, і трэба высякаць дрэвы. Ён папрасіў у бабулі паказаць дакументы на дом і, як нескладана здагадацца, не затрымаўся на парозе, а прайшоў за ёй. Большая частка пажылых людзей захоўваюць дакументы і грошы ў адным месцы.

Вось што распавядае Вольга:

— Ён толькі мімаходам зірнуў на дакументы, нават не зымітаваў зацікаўленасць. Затое хутка зарыентаваўся ў тым, што вокны дома выходзяць на сад, дзе, натуральна, шмат дрэў. Ён прапанаваў бабулі прайсці ў сад, агледзець дрэвы. Яны туды прайшлі, і ён пачаў казаць — вось ад гэтага дрэва трэба пазбавіцца, ад гэтага таксама. Бабуля ўсё дзівілася, як так, бо добрыя яшчэ дрэвы. Сказала, што і ў суседзяў такія, што ж цяпер, усё высякаць? Ён адказаў, што, значыць, усё і будуць высякаць. А потым ён рэзка спахапіўся, што пакінуў у доме мабільны, і ірвануў туды.

Вось тут бабуля і зразумела, што гэта злодзей, але ўгнацца за маладым хлопцам складана.

Калі яна зайшла ў пакой, ён ужо стаяў з грашыма ў руках. Стаў казаць, што яны ўпалі і ён проста падымае. Відаць было, што сам спалохаўся, пачаў хаваць твар за капюшонам, але пры гэтым распіхваў купюры па кішэнях. Бабуля стала крычаць на яго, прыгразіла міліцыяй, спрабавала дастаць грошы з яго кішэняў. Ён стаў уцякаць, прасіў не здаваць яго міліцыі. Хутка пабег да дарогі, сеў у машыну і з'ехаў. Балазе сусед, які ішоў у аўталаўку, звярнуў увагу на гэта, паспеў запомніць колер і марку машыны.

Каментары

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць8

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»23

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць8

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →