Серыял «Чарнобыль» стаў лідарам па колькасці намінацый на брытанскую прэмію Bafta для тэлебачання, піша Бі-бі-сі.
Серыял, зроблены Sky Atlantic і HBO, заснаваны на рэальных падзеях Чарнобыльскай катастрофы 1986 года.
«Чарнобыль» быў намінаваны ў 14 намінацыях, і ён, разам з серыялам «Забіваючы Еву», цяпер дзеліць першае месца па колькасці намінацый у гісторыі прэміі, якая існуе з 1955 года.
Усяго «Чарнобыль» мае тры намінацыі сярод галоўных узнагарод і 11 сярод тэхнічных (праца аператара і іншыя). Серыял Netflix «Карона» (The Crown) атрымала сем намінацый.
Каментары