Выбары-20206464

Бабарыка: Мы не народзец, мы — народ

Кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка 3 чэрвеня пачаў паездкі па рэгіёнах краіны. Найперш ён прыехаў у Гомель, дзе сустрэўся з прыхільнікамі на паркінгу.

У Бабарыкі спыталі, ці не баіцца ён наступстваў свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. «Наступстваў якіх? Кіраваць краінай з такімі праблемамі? Баюся, шчыра, баюся. Бо праблемы працэнтаў на 80 ведаю, а на 20% — не», — адказаў ён.

Дзеля чаго Бабарыку, забяспечанаму чалавек, удзел у гэтай кампаніі. «У савецкім фільме «Белае сонца пустыні» герой Верашчагін казаў: «За дзяржаву крыўдна». Вось і мне крыўдна за Беларусь. За 26 гадоў мы так і не змаглі пабудаваць эканоміку, якая б забяспечвала нашу незалежнасць.

У СССР Беларусь мела найлепшую эканоміку, мы страцілі гэта ўсё. Цяпер мы толькі ходзім і просім: дайце нам грошай, дайце танны газ. А потым усе гэтыя размовы, што нас хочуць праглынуць. Ды ніхто нам не жадае зла», — сказаў кандыдат.

«Чамусьці за 26 гадоў мы акружаныя толькі ворагамі, у нас няма ніводнага сябра. У эканоміцы было страчана ўсё. Апроч ІТ-галіны, нічога ў дзяржаўнай эканоміцы створана не было», — лічыць Бабарыка.

«Другая прычына — гэта паводзіны ўладаў падчас пандэміі. У мяне няма тлумачэння, чаму мы так грэбуем жыццямі людзей. Вось гэта фраза «народзец». Мы не «народзец», мы — народ.

Я не «народзец», я прадстаўнік слаўнай кагорты беларусаў. Я лічу, што тыя кампетэнцыі, якія ў мяне ёсць, дазволяць паспрабаваць змяніць эканоміку», — сказаў прысутным Віктар Бабарыка.

Каментары64

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі26

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →