Пенсіянерка з Жодзіна звярнулася да знаёмых у эфіры расійскага «Поля цудаў» па-беларуску ВІДЭА
«Наша Ніва» звярнула ўвагу на выпуск праграмы «Поле цудаў» за 1 лютага, якое рэтранслявалася ў Беларусі тэлеканалам АНТ. Гэта шоу займае першыя радкі ў рэйтынгу самых папулярных праграм беларускага тэлебачання. Таксама яно звышпапулярнае і ў Расіі.
Дык што там адметнага?
Там была ўдзельніца з Беларусі — Валянціна Жолік з Жодзіна, разам з унучкай.
Унучка традыцыйна паказала творчы нумар — праспявала песню па-беларуску.
А сама Валянціна па-беларуску звярнулася да гледачоў.
«Паважаныя жодзінцы, любімыя сябры, усе, хто ведае мяне, усіх віншую з праграмы «Поле цудаў». Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Усім прывет!» — сказала Валянціна Жолік.
«Наша Ніва» распытала жанчыну, рабіла яна гэта шчыра або яе хто папрасіў.
«Рабіла шчыра, я ўжо на пенсіі, ніякіх ідэолагаў вакол мяне няма. А чаму сказала? Ну дык я ж беларуска. Павінны ж мы нечым ад рускіх адрознівацца», — запэўніла Валянціна.
У сям'і, паводле жанчыны, яны гавораць «і так, і так».
А вось песня ад яе ўнучкі:
Каментары