Здарэнні4242

КДБ затрымаў за хабар дырэктара «Белмедтэхнікі», у яго гаражы знойдзена больш за $620 тысяч

КДБ выявіў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БелТА.

За сістэматычнае атрыманне хабараў затрыманыя шэраг так званых медыцынскіх функцыянераў. У іх ліку дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, за вырашэнне пытанняў па дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак за арганізацыю заключэння і выкананне дагавораў, забеспячэнне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак.

«Дарэчы, пры вобшуку ў яго гаражы ў тайніку знойдзена больш за $620 тысяч у эквіваленце», — праінфармаваў Валерый Вакульчык.

Сярод фігурантаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Першы затрыманы за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання, якое знаходзіцца ва ўстановах аховы здароўя Гродна. Другі — за складанне дагавораў па пастаўцы медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння ў адрас вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны, а таксама арганізацыю і кантроль аплат пастаўленай медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння. Акрамя таго, затрыманыя шэраг службовых асобаў «Белмедтэхнікі», якія ўдзельнічалі ў арганізацыі працы камісіі Міністэрства аховы здароўя па закупцы абсталявання і забеспячэнні своечасовай аплаты паставак.

Службовыя асобы сістэмы аховы здароўя атрымлівалі хабар за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю. Разавыя незаконныя ўзнагароджанні даходзілі да $10 тысяч, а асобным службовым асобам — да $350 тысяч за раз.

Каментары42

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →