Былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута нядаўна стаў намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі «Белзамежгандль». Дадзеную інфармацыю ён пацвердзіў журналістам tut.by.
Прадпрыемства «Белзамежгандль» было створана пры Кіраўніцтве спраў прэзідэнта ў 2014 годзе. Кампанія займаецца аптова-рознічным гандлем нафтапрадуктамі і нафтахімічнай прадукцыяй, вынікае з інфармацыі на сайце кампаніі.
«Белзамежгандль» зарэгістраваны па адным адрасе з кампаніяй «Белгеапошук». Гэта яшчэ адно прадпрыемства, створанае пры КСП, якое функцыянуе ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства, паведаміў БелТА кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык. Нядаўна гэтая кампанія пачала пробную здабычу бурштыну ў Брэсцкай вобласці. Вывучэннем пакладаў бурштыну шмат гадоў займаліся прафесары-геолагі Альберт і Максім Багдасаравы.
Худык, які раней працаваў намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта, узначаліў Мінпрыроды ў верасні.
На гэтай пасадзе ён змяніў Андрэя Каўхуту. 8 чэрвеня стала вядома, што ён адхілены ад працы, у дачыненні да яго праводзіцца праверка — яго падазравалі ў службовых падробках.
Каментары