Надвор'е33

Вясны не будзе: тыдзень будзе халодным, месцамі да мінус 11°С

Гэты тыдзень будзе халодным: сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3—7 градусаў ніжэй за норму, такі тэмпературны рэжым характэрны для сярэдзіны сакавіка. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Глыбокае, 16 красавіка, фота Уладзіміра Скрабатуна

Большую частку тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе.

18 красавіка, у аўторак, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 …- 7°С, па паўночным усходзе -8 …- 10°С; днём +3 … + 8°С, у паўднёвых раёнах да + 10°С.

19 красавіка, у сераду, пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу 0 …- 7°С, па паўночным усходзе да -9°С; днём +3 … + 8°С.

У чацвер, 20 красавіка, без ападкаў. Тэмпература ноччу -2 …-9°С, па поўначы ў асобных раёнах да -11°С; днём +3 … + 8, па захадзе да + 10°С.

21 красавіка, у пятніцу, ноччу без ападкаў, а раніцай на паўночна заходнія раёны краіны падыдзе атмасферны фронт, дзе і чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман.

Тэмпература ноччу -1 …- 8°С, па ўсходзе пры праясненнях да -10°С; днём +4 … + 10°С, па поўдні да + 12°С.

У бліжэйшыя выходныя надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты цыклона над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор'е. Начныя тэмпературы трохі павысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах.

У суботу, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу 0 … + 6°С, днём +4 … + 11°С.

23 красавіка, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу -2.. + 4°С, днём +4 … + 11°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, больш цёплае надвор'е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка.

Каментары3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →