Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з паспяховым правядзеннем ўсенароднага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Выказаўшыся за канстытуцыйную рэформу, турэцкі народ падтрымаў намаганні дзеючай улады, накіраваныя на дасягненне эканамічнага росту, палітычнай стабільнасці і міру ў дзяржаве. Перакананы, што прынятае на рэферэндуме рашэнне будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню суверэнітэту і незалежнасці Турцыі», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Турцыя будуць і ў далейшым паслядоўна ўмацоўваць двухбаковае партнёрства ў інтарэсах сваіх народаў.
Каментары