Улада1818

«Часта ламаў рукі і ногі». Пяць фактаў пра новага пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты быў прызначаны паслом Беларусі ў Расію. Дагэтуль ён паспеў пабываць на пасадах міністра эканомікі і першага віцэ-прэм’ера.

Хто такі Дзмітрый Круты, адзін з наймаладзейшых чыноўнікаў у прэзідэнцкай абойме? «НН» згадвае архіўны* матэрыял пра яго.

Радзіма не Бялынічы, а Клічаў

Знайсці Дзмітрыя Крутога на фота проста — ён самы высокі. Здымак з ok.ru.

У афіцыйнай біяграфіі пазначана, што Дзмітрый Круты нарадзіўся ў Бялынічах 10 студзеня 1981 года. Але не трэба лічыць гэты горад родным для чыноўніка. Усё дзяцінства хлопца прайшло ў Клічаве. Там ён хадзіў у школу №1, якую і скончыў у 1998 годзе.

Школу Дзмітрыю атрымалася скончыць з залатым медалём. Класная кіраўніца Крутога Святлана Барадуліч згадвае: «Дзіма — не магу ніяк прызвычаіцца казаць Дзмітрый Мікалаевіч, ён калі і да нас у Клічаў прыязджаў летась, то ўсё адно казала Дзіма, — паўсюль паспяваў. У яго было шмат сяброў, вельмі дружны клас быў, яны і цяпер працягваюць стасавацца між сабой».

Шмат ламаў рукі і ногі, быў папулярны ў дзяўчат

Святлана Барадуліч працуе настаўніцай біялогіі па сёння. «Па маім прадмеце магу сказаць, што ён вучыў вельмі старанна, сам прызнаваўся. Але яму ўсё давалася: і фізіка, і матэматыка. Ён выйграваў абласную алімпіяду па геаграфіі, ездзіў на рэспубліку».

Спадарыня Барадуліч кажа, што ў школе Дзмітрыя любілі, ён ставіўся з павагай да ўсіх настаўнікаў і супрацоўнікаў установы, быў неканфліктным. А вось з хобі атрымалася праблема. Рэч у тым, што Круты ў дзяцінстве вельмі хутка рос, і апорна-рухальная сістэма проста не паспявала, таму ён часта ламаў, то рукі, то ногі. Праз гэта на занятках спорту даводзілася ставіць крыж.

«Дзяўчаты яго любілі. Не буду падрабязнасці расказваць, але дакладна любілі», — смяецца Святлана Сцяпанаўна.

У Дзмітрыя Крутога ёсць малодшая на два гады сястра Наталля, яна таксама жыве ў Мінску.

Бацька — высокапастаўлены чыноўнік

Мікалай Круты ад 1989 да 1997 года ўзначальваў клічаўскі лясгас. Усе жыхары раённага цэнтра, з якімі «НН» паразмаўляла, рыхтуючы гэты матэрыял, адгукаюцца пра спадара Мікалая толькі добрым словам.

Потым Крутога-старэйшага перавялі ў Мінск, дзе ён узначаліў Мінскае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне. А ў 1999 Мікалай Круты стаў кіраўніком «Беллеспаперпрама». Можна сказаць, што ён адказваў за ўсю дрэваапрацоўчую галіну краіны.

Калі Мікалая Крутога звольнілі, то эканаміст Яраслаў Раманчук напісаў у сваёй калонцы ў «Белгазеце»: «Звальненне Крутога — гэта бессэнсоўная спроба навесці парадак у рамках сістэмы, якая не працуе».

Дзмітрый Круты працягнуў лінію бацькі. Ён паступіў і адвучыўся на інжынерна-эканамічным факультэце Тэхналагічнага універсітэта, там жа скончыў аспірантуру. Выбару асаблівага не было, ён яшчэ са школы хацеў звязаць свой лёс з лесам.

Адказны за інтэграцыю з Расіяй

У 23 гады Дзмітрый Круты трапіў на працу ў Міністэрства лясной гаспадаркі. Ён там працаваў галоўным эканамістам сектара аплаты працы і цэнаўтварэння. У 2006 годзе Круты перайшоў на працу у Міністэрства эканомікі, але працягнуў адказваць за лес.

Ягоная новая пасада гучала вельмі шматслоўна «намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплекса галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі». У гэтым упраўленні Круты адпрацаваў аж да 2014 года, калі быў прызначаны намеснікам міністра эканомікі.

У жніўні 2018 года ён стаў міністрам эканомікі, самым маладым у беларускім урадзе. І калі пра ягоную працу на гэтай пасадзе адгукаюцца амаль заўсёды пазітыўна, то ёсць сфера, за дзейнасць у якой Крутога пастаянна крытыкуюць.

У пачатку 2019 года міністр эканомікі стаў кіраўніком працоўнай групы па інтэграцыі з Расіяй ад беларускага боку. Менавіта гэтай групе належыць распрацаваць «дарожныя карты інтэграцыі». Круты захоўвае абсалютнае маўчанне і ніяк не каментуе, што менавіта ў тых дакументах. Натуральна, што грамадству гэта не падабаецца і пакідае месца для інсінуацый.

Жонку таксама знайшоў у лесе

Марыя і Дзмітрый Крутыя. Фота з ok.ru.

Мала таго, што фактычна ўся кар’ера Дзмітрыя Крутога была непарыўна звязаная з лясной гаспадаркай. Нават жонка цяперашняга міністра працавала ў «Белдзяржлесе». У Дзмітрыя і Марыі Крутых двое дзяцей.

Дзмітрый Круты — адзін з нямногіх беларускіх міністраў, які зарэгістраваны ў фэйсбуку. Хай да актыўнасці міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча яму яшчэ далёка. У асноўным Круты падпісаны на суполкі па самастойным вывучэнні англійскай мовы, некалькі гумарыстычных паблікаў, а таксама на блог Уладзіміра Карагіна.

Калі яго прызначылі міністрам эканомікі, то першай заява была аб неабходнасці паменшыць залежнасць беларускай эканомікі ад вонкавых шокаў, а найперш ад ваганняў расійскага рубля.

* Тэкст упершыню быў апублікаваны ў лістападзе 2019 года.

Каментары18

  • 54
    22.07.2022
    Отец — высокопоставленный чиновник
    Ясно.
  • гуляю ў хакей сам з сабой
    22.07.2022
    Адказны за тое як разваліць інтэграцыю, пакуль свае абавязкі выконвае нядрэнна.
  • чст лмў рк и нг - больш за 3 словы з загалоўку не асіліць мне. ды й лічыць я ўмею толькі да 3
    22.07.2022
    пытанне - каму?

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →