Свет22

Сёння Белы дом склікае на нараду кіраўніцтва буйных краін ЕС для абмеркавання новых санкцый супраць Расіі

Прадстаўнікі Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі збіраюцца ў чацвер у Белым доме па ініцыятыве дарадцы прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Сюзан Райс для абмеркавання санкцый супраць Расеі.

«Я не маю дадзеных аб рашэннях [гэтай сустрэчы], аднак вядома, што такая сустрэча склікаецца», — паведаміў падчас брыфінгу ў Белым доме прэс-сакратар адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джош Эрнэст.

Ён таксама паведаміў, што будзе абмяркоўвацца «кошт», які можа быць ускладзены на Расійскую Федэрацыю.

Учора дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэппер заявіў, што «Пуцін не мае намеру заваёўваць ўсю Украіну. Ён зараз стварае адзіны суб'ект з двух абласцей ва Усходняй Украіне, які мае намер злучыць наземным мостам у Крым, а таксама захапіць порт Марыупаля».

Ён адзначыў, што на пазіцыю Крамля вельмі істотна ўплывае эканамічная сітуацыя ў краіне, таму больш рацыянальна было б разглядаць пытанні жорсткага ўзмацнення на эканоміку Расіі, а не паставак Украіне зброі.

Каментары2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

«Калі паліцэйскія пабачылі кашулі, змяніліся ў тварах». Што новага ў беларусаў, якіх збіла ахова рэстарана?31

«Брама ў свет беларускага кантэнту». Каманда айцішнікаў стварыла беларускамоўную ШІ-калонку6

Васьмігадовы хлопчык заблукаў і правёў пяць дзён у парку з ільвамі. Вось што дапамагло яму выжыць

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →