Сын старшыні ЦВК, адвакат Аляксей Ярмошын апублікаваў чарговы здымак са сваіх падарожжаў.
У адрозненне ад маці ён выязны, таму не губляе магчымасці катацца па свеце.
Месца аказалася пазнавальным - гэта Гаага. Галандскі горад, вядомы тым, што ў ім знаходзіцца Міжнародны крымінальны суд.
А на фота за спінай Ярмошына — гатэль «Steigenberger Kurhaus».
Спачатку «Наша Ніва» апублікавала фотазагадку: які горад на здымку. Чытачы імгненна вылічылі Гаагу.
* * *
Лідзія Ярмошына: гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі.
Каментары