Улада22

Партнёрам «Белай Русі» ў Латвіі стала прарасійская партыя

Пасля падпісання дамовы з польскай «Самаабаронай» «Белая Русь» запрасіла ў Мінск лідара латвійскай прарасійскай партыі.

Старшыня латвійскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Згода» Яніс Урбановіч таксама збіраецца падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з пралукашэнкаўскім грамадскім аб’яднаннем. Цырымонія запланаваная на 5 сакавіка.

Партыя «Згода» ўзнікла ў 2010 годзе ў выніку зліцця трох левых прарасійскіх партыяў і выступае за развіцьцё супрацоўніцтва з Расіяй. Яна падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з пуцінскай «Адзінай Расіяй».

У парламенце Латвіі фракцыя «Цэнтр згоды» на чале з Урбановічам мае 31 мандат са 100. Урбановіч двойчы абіраўся старшынёй партыі «Згода». У савецкі час ён быў першым сакратаром ЦК камсамола Латвіі.

Урбановіч актыўна падтрымліваў латвійскі рэферэндум аб наданні дзяржаўнага статусу расійскай мове 18 лютага 2012 года, на якім 74% выбарцаў выказаліся супраць. Урбановіч называў русафобію «самым страшным грахом латышоў».

Каментары2

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай14

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Галоўнае
Усе навіны →