Сёння, 31 студзеня, каля 9.30 у раёне Гродзенскага цяплічнага камбіната на выездзе з горада ў кірунку Лунна адбылася страшная аварыя, якая забрала жыцці двух чалавек.Паводле папярэдняй інфармацыі не апошнюю ролю ў ДТЗ сыграў галалёд на закругленні дарогі.
Індывідуальны прадпрымальнік па дарозе ў Баранавічы ўзяў спадарожніцу, дырэктара музычнай школы ў вёсцы Квасоўка Гродзенскага раёна. На закругленні дарогі Ford раскруціла.
Бакавы ўдар прыйшоўся ў сустрэчны МАЗ. Абодва загінулі на месцы.
У аварыі пашкоджаныя чатыры транспартныя сродкі.
Каментары