Улада

«Шмат людзей хварэе, не паспяваюць фізічна». У камісіях расказалі, чаму не вывешваюць спісы чальцоў

Нагадаем, па плане, зацверджаным ЦВК, участковыя камісіі фармуюцца да 6 лютага. Вядома, што па ўсёй Беларусі іх 5510, у Мінску — 692. Раней склад гэтых камісій публікавалі на сайтах адміністрацый раёнаў. А сёлета спісаў няма.

Чытачка «Нашай Нівы» пацікавілася, калі яна зможа азнаёміцца са спісамі ў сваім раёне. Жанчына патэлефанавала ў Мінскую гарадскую камісію па рэферэндуме, і вось што ёй адказалі: «Убачыць спісы складу камісій можна будзе 11 лютага на ўчастках».

«З-за таго, што шмат людзей хварэе, не паспяваюць фізічна. Мусіць, так. Прыходзьце пасля абеду. Будзе размешчаная інфармацыя», — адказалі ў камісіі Савецкага раёна.

Для параўнання чытачка пазваніла ў камісію Ленінскага раёна Мінска:

«Самі камісіі сфармаваныя. Па складзе яшчэ інфармацыі няма. Вядома, яны будуць. Рашэнне прымаецца адміністрацыяй», — адказалі там.

А вось у ЦВК патлумачыць, калі будуць спісы са складам участковых камісій, не змаглі.

«Вам неабходна з’вяртацца ў адміністрацыю Савецкага раёна. Ну, не размяшчалі такую інфармацыю. На гэты момант у нас на сайце няма, можа быць, у адміністрацыі пацікаўцеся. Складана сказаць, ці будуць спісы бліжэй да 27», — адказалі на гарачай лініі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Чытайце яшчэ:

Улады вырашылі не публікаваць спіс тых, хто будзе лічыць галасы на рэферэндуме?

«Набліжаныя адчуваюць любоў не да канкрэтнай асобы, а да пасады». Прафесар псіхалогіі Уладзімір Янчук аб цяперашнім стане ўлады і грамадства

Каментары

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА9

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны Расіі заявіла аб захопе Курахава. Гэта крытычна важны лагістычны вузел5

Ураджэнец Полаччыны загінуў у вайне на баку Расіі. Ён сам вызваўся на фронт7

У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ9

Зяленскі распавёў, як дамагаўся абароны ад падпісантаў Будапешцкага мемарандуму. «Ім было пох*ру на Украіну»10

Прэм'ер Канады можа пакінуць пасаду кіраўніка партыі і прэм'ера

Дабратвор збіраецца ладзіць у Варшаве пікеты ў падтрымку Канапацкай17

«Стань часткай вялікай Беларусі». Геймеры пачулі нешта дзіўнае ў папулярнай гульні2

Зяленскі распавёў, калі адбудуцца выбары ва Украіне2

Сталі вядомыя пераможцы кінапрэміі «Залаты глобус»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА9

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →