Улада

Улады вырашылі не публікаваць спіс тых, хто будзе лічыць галасы на рэферэндуме?

Па плане, зацверджаным Цэнтрвыбаркамам, да 6 лютага павінны быць сфармаваныя ўчастковыя камісіі. Ужо вядома, што ў камісіях няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Раней склад участковых камісій публікавалі на сайтах адміністрацый раёнаў. Сёлета спісаў няма. На сайтах райвыканкамаў можна знайсці толькі рашэнні аб размяшчэнні выбарчых участкаў.

Паводле ЦВК, у склад участковых камісій прайшлі 58 354 прадстаўнікі, вылучалася — 59 176. У асноўным гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і партый (55,5%), самавылучэнцы (33,4%) і прадстаўнікі працоўных калектываў (11,1%).

Сваіх прадстаўнікоў вылучалі 11 партый, на фінішы засталося 6, прычым ва ўчастковыя камісіі па рэферэндуме не прайшоў ні адзін прадстаўнік апазіцыйных партый.

Варта адзначыць, што Камуністычная партыя Беларусі вылучыла ў склад участковых камісій 900 прадстаўнікоў, патрапілі ў іх 895, толькі 5 чалавек ад КПБ не ўключаныя.

Застаецца загадкай, хто персанальна будзе лічыць галасы на рэферэндуме, імёны членаў участковых камісій не агалошваюцца. Першае ж пасяджэнне камісій павінна адбыцца не пазней за 9 лютага. 

Раней улады заяўлялі, што чальцы камісій сутыкнуліся з траўляй пасля выбараў-2020. Паколькі большасць выбарчых участкаў знаходзіцца ў школах, і лічаць галасы школьныя настаўнікі, асабліва напружанымі былі адносіні з імі — выпускнікі школ прыносілі свае граматы і медалі, вешалі на платы школ, выказваючы тым самым нязгоду з дзеяннямі педагогаў.

Некаторых чальцоў камісій 9 жніўня 2020-га вывозілі з участкаў пад аховай. Камісіі ж участкаў, дзе афіцыйна перамагла Ціханоўская, выбарцы віталі авацыямі.

Тады на большасці ўчасткаў не былі прадэманстраваныя копіі выніковых пратаколаў — ні назіральнікам, якіх не дапускалі паглядзець на падлік галасоў, ні выбарцам, якія прыйшлі да ўчасткаў, каб даведацца вынікі галасавання. Больш за тое, наўпрост каля школ былі масавыя затрыманні выбарцаў.

Міністр унутраных справаў заявіў, што чальцы выбарчых камісій не павінны баяцца працаваць, што ім будзе забяспечаная належная ахова.

Правядзенне рэферэндума будзе каштаваць нам 20 мільёнаў рублёў.

Як звязанае разняволенне афіцыйнай кавіднай статыстыкі з рэферэндумам па Канстытуцыі?

Карбалевіч: Самае парадаксальнае, што гэтая Канстытуцыя не патрэбная нікому: ні наменклатуры, ні грамадству, ні апазіцыі

Каментары

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА3

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны Расіі заявіла аб захопе Курахава. Гэта крытычна важны лагістычны вузел5

Ураджэнец Полаччыны загінуў у вайне на баку Расіі. Ён сам вызваўся на фронт7

У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ9

Зяленскі распавёў, як дамагаўся абароны ад падпісантаў Будапешцкага мемарандуму. «Ім было пох*ру на Украіну»10

Прэм'ер Канады можа пакінуць пасаду кіраўніка партыі і прэм'ера

Дабратвор збіраецца ладзіць у Варшаве пікеты ў падтрымку Канапацкай17

«Стань часткай вялікай Беларусі». Геймеры пачулі нешта дзіўнае ў папулярнай гульні2

Зяленскі распавёў, калі адбудуцца выбары ва Украіне2

Сталі вядомыя пераможцы кінапрэміі «Залаты глобус»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА3

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →