Грамадства

На «дыялогавых пляцоўках» людзей пужаюць фэйкавым «планам Далеса»

Фэйкавы «план Далеса» цытаваў на сустрэчы з жыхарамі гарадскога пасёлка Касцюкоўка на Гомельшчыне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Уткін.

Віталь Уткін. Фота Дзмітрыя Чарняўскага, newsgomel.by.

Дэпутат цытуе тэкст, які лёгка можна знайсці ў любым расійскім канспіралагічным ксенафобскім выданні:

«Наступствам халоднай вайны супраць Савецкага Саюза стала сучасная гібрыдная вайна. Яна бярэ свае вытокі ў 1945 годзе, калі дырэктар ЦРУ Ален Далес склаў план па знішчэнні СССР. Там, у прыватнасці, ёсць наступныя словы: «Мы кінем усё, што маем, усё золата, усю матэрыяльную моц на абалваньванне і адурманьванне савецкіх людзей. Чалавечая свядомасць здольная змяняцца. Пасеяўшы там хаос, мы непрыкметна падменім іх каштоўнасці на фальшывыя і прымусім іх у гэтыя фальшывыя каштоўнасці верыць… У кіраванні дзяржавай створым хаос і бязладдзе… Галоўную стаўку зробім на моладзь».

«Мы з вамі бачым, які рэсурс быў кінуты ў 2020 годзе на нашу моладзь», — зрабіў з гэтага выснову дэпутат, які, як сцвярджаецца, «паставіўся да сустрэчы з усёй сур'ёзнасцю».

«План Далеса» — гэта фальшыўка, якая часта тыражуецца расійскімі шавіністычнымі СМІ, міфічны план дзеянняў ЗША супраць СССР. У выглядзе, які цытуецца, ён нідзе не публікаваўся, а англійскі арыгінал яго, здаецца, ніколі не існаваў. Яго прыдумалі ў 1990-я.

Цытаваць «план Далеса» як нібыта сапраўдны дакумент — тое самае, што прымаць за чыстую манету «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», створаныя ў пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі для апраўдання антысеміцкай палітыкі. Але беларускія чыноўнікі нічога кепскага ў гэтым не бачаць. У снежні 2020 года відэа пра «план Далеса» на сустрэчы са студэнтамі БДУ ставіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

А пасля гэтыя самыя людзі гавораць пра гістарычную памяць і патрэбу яе захавання, пагражаючы нязгодным нават крымінальнай адказнасцю. Нібыта сапраўдная гістарычная памяць можа грунтавацца на фэйках.

Віталь Уткін — дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Гомеля. Выпускнік Украінскай акадэміі ўнутраных спраў. Служыў у міліцыі, з 1993 да 2019 працаваў чыноўнікам у Гомелі.

Ён не першы раз адзначаецца адыёзнымі выказваннямі, супярэчнымі здароваму сэнсу. Так, год таму ён ацаніў перанос чэмпіяната свету па хакеі з Беларусі як помсту за перамогу ў «Вялікай Айчыннай вайне», а ў чэрвені 2021-га паставіў беларускіх удзельнікаў пратэстнага руху на адну дошку з арганізацыяй «Аль-Каіда», а Святлану Ціханоўскую — з Усамай Бен-Ладэнам.

Чытайце таксама:

Дэпутат: Адмена ЧС па хакеі — помста нам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне

Студэнты пра затрыманні журналістаў: «Хто будзе асвятляць усё, што адбываецца?» Качанава: «А навошта асвятляць?»

Каментары

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі30

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здымаюць ролік пра дрыфт з пілотамі замежжа. Таму рух транспарту будуць перакрываць2

Знайшлося яшчэ адно слова, якое гавораць па-руску беларусы, але не ведаюць расіяне25

Ціханоўская: Сёння дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах6

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі8

Пенсіянерка з’ехала з Беларусі пасля пратэстаў і жыве ў Польшчы на 20 даляраў у месяц8

У Мілане ў беларуса адабралі на вуліцы дарагі гадзіннік

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

У Мінску прапануюць сумясціць шыкоўную вячэру са спектаклем-дэтэктывам. Кошт квіткоў уражвае4

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі30

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Галоўнае
Усе навіны →