Выбары-20202424

Бацька Канапацкай: Уся сям'я не разумее ўчынкі Ганны

Анатоль Трухановіч, фота Надзеі Бужан

Бізнэсмен Анатоль Трухановіч, бацька кандыдаткі ў прэзідэнты Ганны Канапацкай і яе давераная асоба, даў інтэрв'ю сайту Ej.by. У ім ён прызнаўся, што не разумее паводзіны дачкі.

— Многія не разумеюць учынкаў вашай дачкі ў перыяд прэзідэнцкай кампаніі, можа быць, вы зможаце растлумачыць усё гэта?

— І я не разумею, і сястра не разумее, уся сям'я не разумее. І Ганна з-за гэтага вельмі перажывае. Я не ведаю, чаму так адбываецца, можа быць, гэта залішняе хваляванне… Я бачу ў ёй дух сям'і, нацэленасць на справядлівасць. Але вось гэтыя яе выступы — гэта зусім не падобна да яе. Я выхоўваў сваіх дачок так, што не проста трэба быць абывацелем, а перажываць за вялікае, калі хочаш быць вялікім.

— Вы сказалі, што не разумееце цяпер дачку, што паводзіны да яе не падобныя, а што канкрэтна вам не падабаецца?

— Ну, напрыклад, навошта так груба казаць пра Бабарыку? Асабіста мяне гэта таксама карабаціць. На фоне таго, што ў нас ужо ёсць такі прэзідэнт, які не сочыць за тым, што кажа, і тут дачка такая. Мне здаецца, што гэта няправільна. За ёй жа ніколі такога не вадзілася. У сям'і ў нас нават грубых інтанацый не было. Мы заўсёды асуджалі з ёй, як прэзідэнт груба кажа пра кагосьці. Не павінен так кандыдат казаць, тым больш прэзідэнт. Ад прэзідэнта чакаем мудрасці. З мудрасці выцякае тры асаблівасці: правільна аналізаваць, беспамылкова гаварыць і бездакорна дзейнічаць.

Вядома, трэба разумець, што калі прадстаўнік расійскага банка будзе ў Беларусі прэзідэнтам, то гэта будзе несці пэўныя рызыкі. Так і трэба казаць, дыпламатычна. Людзі ўсё зразумеюць. Не трэба гэтых грубых параўнанняў. Яна дапусціла тут памылку. Лічу, што яна павінна папрасіць прабачэння. Памыляюцца ўсе, але толькі дурні не прызнаюць свае памылкі.

— Вы спрабавалі паўплываць на дачку ці яна вас не слухае?

— Ганна ўжо дарослая і сама прымае рашэнні, асабліва не слухае, але прыслухоўваецца. Я ёй выказаў свой пункт гледжання з гэтай нагоды. Вось, напрыклад, быў просты крок: пайсці на Камароўку і арганізаваць там пікет. Але Ганна кажа, што нельга прыпадабняцца прэзідэнту і ў самы пік каранавіруса праводзіць нейкія масавыя мерапрыемствы, як ён праводзіў парад. Правільная матывацыя, ну так і растлумач людзям. Але чамусьці словы атрымаліся іншыя. Матывацыя адна, а іншае тлумачэнне.

— Можа быць, дарадцы ў штабе такія?

— Ну калі мы будзем казаць, што цар добры, а ўсе астатнія дрэнныя — гэта будзе няправільна. Калі ў цябе каманда дрэнная, то прабач, ты ў гэтым вінаваты.

***

— Як вы лічыце, шанцы ў Ганны перамагчы ў гэтай гонцы яшчэ ёсць?

— …Ганна адвярнула ад сябе частку свайго электарату, яна не зразумела, што людзі будуць галасаваць не за кагосьці, а супраць. Калі яна выбачыцца, калі ў астатні час скажа, што трэба… Калі ўсё гэта зробіць, калі выбары былі б сумленнымі, шанцы ў яе былі б высокія.

Чытайце таксама:

Канапацкая параўнала Бабарыку з педафілам, якому нельга працаваць у дзіцячым садзе

Канапацкая: Святлана Ціханоўская абмежавана дзеяздольная

Канапацкая з лазні: За палітычнымі амбіцыямі спрабуюць схаваць звычайную карупцыйную крымінальшчыну

Каментары24

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →