Канапацкая з лазні: За палітычнымі амбіцыямі спрабуюць схаваць звычайную карупцыйную крымінальшчыну
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая пракаментавала актуальныя падзеі ў краіне, знарок не называючы імя Віктара Бабарыкі.
«Мегабайты выдумак і бруду, што выліваюць на мяне малапапулярныя і брахлівыя тэлеграм-каналы краіны інфармацыйнага і ідэалагічнага агрэсара, фундаваныя з кішэні некаторых каляпалітычных дзеячаў, якія ўявілі сябе беларускімі месіямі, з лёгкасцю змываюцца адным заходам у лазню».
«З цікавага заўважу: да чаго ж прымітыўна глядзяцца спробы за палітычнымі амбіцыямі, якія немаведама адкуль узяліся, схаваць звычайную карупцыйную крымінальшчыну і прапажу даручаных грошай і актываў сваіх карпаратыўных гаспадароў. І гэтыя людзі будуць нам расказваць, як трэба Беларусь любіць?! З усім нацыянал-пралетарскім абурэннем. Ваша Ганна».
Ганна Канапацкая праілюстравала допіс такім фота:
Каментары