Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічным работнікамі, якім уручаны дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара, пажартаваў пра магчымую тугавухасць некаторых кіраўнікоў, піша БелТА
Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы доктар медыцынскіх навук Людміла Макарына-Кібак распавяла на сустрэчы аб тэматыцы сваёй дысертацыі. Вучоная ступень доктара ёй прысуджана за распрацоўку эфектыўнай тэхналогіі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з хранічным гнойным сярэднім атытам і стварэнне сістэмы аказання отарыналарынгалагічнай дапамогі гэтым пацыентам на розных узроўнях.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці ёсць яшчэ ў Беларусі адукаваныя спецыялісты ў гэтай сферы. «Хто ў нас свяцілы ў гэтай сферы? У нас ёсць чалавек, які можа зірнуць у вуха і сказаць, што рабіць?» - спытаў ён. Людміла Макарына-Кібак пералічыла прозвішчы некалькіх спецыялістаў і адзначыла, што вынікі беларускіх дактароў у гэтым напрамку вядомыя ва ўсім свеце.
«Не хвалюйцеся. Я нармальна чую. Проста мяне цікавіць, ці ёсць у гэтай сферы свяціламі такія, каб нашы людзі не ехалі за мяжу і не звярталіся па медыцынскую дапамогу ў гэтай частцы», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Ёсць такія свяцілы. І да нас прыязджаюць», — запэўніла доктар медыцынскіх навук.
«Добра. Прыеду да цябе. Мае вушы, адно і другое, паглядзіш. Тым больш што я ні разу не даследаваўся ў гэтай частцы, а гэта вельмі карысна.
А потым усіх начальнікаў даследуем, бо не ўсё нармальна чуюць, калі ім распараджэнні аддаеш, даводзіць нейкія задачы. Таму гэта вельмі важная сфера для нас начальнікаў», — пажартаваў кіраўнік дзяржавы.
Каментары