Аўтобусны прыпынак у Віцебску знесла на праезную частку — фотафакт
6 кастрычніка ў Віцебску аўтобусны прыпынак, нядаўна ўсталяваны на вуліцы акцёраў Яроменкаў у мікрараёне Білева-2, ветрам знесла на праезную частку.
Павільён прыпынку прывезлі і ўсталявалі недалёка ад дома №113 к,1 па Маскоўскім праспекце 3 кастрычніка. Аднак канструкцыю не замацавалі, і ў нядзелю парыў ветру вынес павільён на праезную частку вуліцы акцёраў Яроменкаў.
Паводле сіноптыкаў максімальная хуткасць парываў ветру ў гэты дзень складала 10 м/с.
Каментары