Мінская ДАІ пераводзіць святлафоры на галоўным праспекце краіны ў рэжым кругласутачнай работы. Гэта звязана з высокім узроўнем інтэнсіўнасці руху — нават ноччу на праспекце небяспечна.
Такім чынам, кругласутачна будуць працаваць святлафоры на скрыжаваннях: пр. Незалежнасці — вул. Свярдлова;
пр. Незалежнасці — вул. Камсамольская;
пр. Незалежнасці — вул. Гарадскі вал;
пр. Незалежнасці — вул. Дарашэвіча;
пр. Незалежнасці — вул. Калініна.
Акрамя таго, з 6.30 да 3.00 гадзін падоўжаць рэжым працы наступных святлафораў:
пр. Незалежнасці — вул. Валадарскага;
пр. Незалежнасці — НДІСА;
пешаходны пераход каля пл. Якуба Коласа.
Працы па змене рэжыму працы святлафораў абяцаюць скончыць да 1 ліпеня.
Каментары